Налазы

вёска ў Капланецкім сельсавеце Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Нала́зы[1] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавету.

Налазы
трансьліт. Nalazy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Сельсавет: Капланецкі
Насельніцтва: 13 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223328
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′32″ пн. ш. 28°59′48″ у. д. / 53.65889° пн. ш. 28.99667° у. д. / 53.65889; 28.99667Каардынаты: 53°39′32″ пн. ш. 28°59′48″ у. д. / 53.65889° пн. ш. 28.99667° у. д. / 53.65889; 28.99667
Налазы на мапе Беларусі ±
Налазы
Налазы
Налазы
Налазы
Налазы
Налазы

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмешчана за 28 км на поўдзень ад Беразіно, 128 км ад Менску. На паўднёвым усходзе праходзяць мэліярацыйныя каналы, р. Жалінка (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Брадзец і далей па шашы Менск—Магілёў.

Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1885 г. засьценак у Брадзецкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году сядзіба пры ўрочышчы, 7 двароў. У 1917 г. хутар, 14 двароў.

З 6.10.1919 да 10.8.1920 ў складзе Магілёўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, пасьля у Ігуменскім (з 18.9.1923 Чэрвеньскім) павеце БССР. З 20.8.1924 ў Брадзецкім сельсавеце Бярэзінскага раёну Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Менскай акругі. У 1934 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоныя Налазы». З 20.2.1938 ў Магілёўскай вобласьці.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 13 вяскоўцаў. З 20.9.1944 ў Менскай вобласьці, з 25.12.1962 ў Чэрвеньскім, з 6.1.1965 ў Бярэзінскім раёнах. У 1980 годзе ў складзе калгасу «Бярэзіна» (цэнтар — в. Брадзец), фэрма буйной рагатай жывёлы.

Да 21 сьнежня 2007 году вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавету[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 64 жыхары
  • 1917 год — 92 жыхары
  • 1960 год — 157 жыхароў
  • 2003 год — 12 жыхароў
  • 2009 год — 13 чалавек[4]