Надзея Хадасевіч-Лежэ

беларуска-француская малярка

Надзе́я (Надзея-Ва́нда) Пятро́ўна Хадасе́віч-Лежэ́, Надзя Лежэ (па-француску: Nadia Khodossievitch-Léger; лістапад 1902 або 1904, в.Асецішча Барысаўскага павету Менскай губэрні[6], цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці — 7 лістапада 1982, Грас, Францыя) — француская мастачка беларускага паходжаньня.

Надзя Лежэ
Імя пры нараджэньні Надзея-Ванда Пятроўна Хадасевіч-Лежэ
Дата нараджэньня 4 кастрычніка 1904(1904-10-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 лістапада 1982(1982-11-07)[1][2][3] (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра малярства[5]
Жанры малярства, графіка[d], скульптура і мазаіка[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў вёсцы Асецішча Віцебскай губэрні, паводле іншых зьвестак у вёсцы Мажанка Менскай губэрні.

Напачатку 1920-х гадоў навучалася ва Ўладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казімера Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе на запрашэньне Страмінскага прыехала ў Варшаву, навучалася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.

Навучалася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фэрнан Лежэ і Амадэ Азанфан. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва. У 1927—1928 гадах удзельнічала ў выданьні француска-польскага часопісу «L’Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва.

У 1932 годзе разьвялася з Грабоўскім і ў 1952 выйшла замуж за Фэрнана Лежэ.

Напрыканцы 1940-х гадоў яны пераехалі на жыхарства ў Жыў-сюр-Івэт каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салён для мастакоў і паэтаў. Пасьля сьмерці Фэрнана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваньнем ягонай творчасьці.

Памерла ў Парыжы.

  1. ^ Nadia Léger (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ Nadia Khodossievitch // RKDartists (нід.)
  3. ^ Delarge J. Nadia KHODOSSIEVITCH // Лё Дэлярж (фр.)Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  4. ^ https://oneartyminute.com/lexique-artistique/academie-de-lart-moderne?srsltid=AfmBOor2PmwvPNR1T1axpAw_JvfLv-hCtKORW3muXUmKnsljBng9FNKU
  5. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. Мінск. «Чатыры чвэрці», 2012. Наклад 300 экз.

Літаратура

рэдагаваць
  • Nadia Léger: Evolution Premiere, 1920—1926. Paris: Societe Revues et Publications, 1971.
  • Czwiklitzer C. Suprematism de Khodossievitch-Léger. Paris, 1972.
  • Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Москва: Детская литература, 1978.