Навікі (Жлобінскі раён)
Навікі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Беліца. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 64 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 97 км ад Гомелю.
Навікі | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Малевіцкі |
Насельніцтва: | 64 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′0.5″ пн. ш. 29°56′7.4″ у. д. / 52.900139° пн. ш. 29.935389° у. д.Каардынаты: 52°54′0.5″ пн. ш. 29°56′7.4″ у. д. / 52.900139° пн. ш. 29.935389° у. д. |
Навікі на мапе Беларусі Навікі |
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з прастакутнай мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сядзібнымі дамамі.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як вёска ў Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1816 году ўладаньне Жукоўскіх. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся хлебазапасная крама, вятрак. У 1909 годзе 365 дзесяцін зямлі.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1943 году акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 13 жыхароў. 82 жыхары загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны мястэчка Прыдарожжа. У складзе саўгаса імя В. І. Казлова (цэнтар — вёска Малевічы).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1816 — 18 двароў, 74 жыхары; 1881 — 21 двор, 129 жыхароў; 1897 — 39 двароў, 303 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 46 двароў, 308 жыхароў; 1925 — 77 двароў; 1940 — 48 двароў, 149 жыхароў; 1959 — 169 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 30 гаспадарак, 64 жыхары[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.