Навікі (Івейскі раён)
Навікі́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Навікі лац. Naviki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 8 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857116 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′31″ пн. ш. 25°51′41″ у. д. / 54.04194° пн. ш. 25.86139° у. д.Каардынаты: 54°2′31″ пн. ш. 25°51′41″ у. д. / 54.04194° пн. ш. 25.86139° у. д. |
± Навікі |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 9 рэвіскіх душ, вёска ў складзе маёнтка Якунь, які належаў Дмахоўскім. У 1897 г. 5 двароў, 40 жыхароў. У 1909 г. 5 двароў, 48 жыхароў, якія мелі 95 дзесяцін зямлі, 9 кароў, 5 коней.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1923 г. польскімі ўладамі была зьнята з уліку як населены пункт. Потым адноўлена.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (12 двароў, 75 жыхароў) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 25 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах вайны змагаліся 5 жыхароў вёскі, адзін зь іх загінуў. З 1950 году ў калгасе імя Н. К. Крупскай. Пазьней у саўгасе, экспэрымэнтальнай базе «Чарнэлі». З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 50 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 6 двароў, 14 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 8 чалавек[2]
- 1999 год — 14 чалавек, 6 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.