Навасёлкі (Глівінскі сельсавет)
Навасёлкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на правым беразе ракі Бярэзіна, на ўсход ад шашы Р67. Навасёлкі ўваходзяць у склад Глівінскага сельсавету.
Навасёлкі | |
трансьліт. Navasiolki | |
Першыя згадкі: | 18 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Глівінскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 269 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222115 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′51.98″ пн. ш. 28°40′59.02″ у. д. / 54.1144389° пн. ш. 28.6830611° у. д.Каардынаты: 54°6′51.98″ пн. ш. 28°40′59.02″ у. д. / 54.1144389° пн. ш. 28.6830611° у. д. |
± Навасёлкі |
Гісторыя
рэдагавацьПа пісьмовых згадках вядома з 18 стагодзьдзя. У 1755 г. да толькі што пабудаванай Глівінскай царквы была далучана ў якасьці філіі Навасёлкаўская царква. У 1773 г. сяло, 45 дымоў, у складзе маёнтку Глівін, уладаньне царквы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1800 годзе 63 двары, 426 жыхароў, шляхецкая уласнасьць. У 1884 г. адчыненая школа граматы, у якой у 1890 г. вучыліся 12 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка, а ў 1904 г. яна пераўтворана ў земскую. У 1897 г. вёска (74 двары, 542 жыхары, капліца) і фальварак (3 двары, 33 жыхары), у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 269 жыхароў
- 2008 год — 291 жыхар, 110 гаспадарак[3]
- 1999 год — 343 жыхары
Адукацыя
рэдагавацьСярэдняя школа.
Інфраструктура
рэдагавацьКлюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, крама. Гаспадарчы сэктар — на захадзе[2].
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьЗа 14 км на паўднёвы захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 85 км ад Менску. На паўночным захадзе цячэ р. Бярэзіна (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Бярэзань.
За 0,1 км на поўнач ад вёскі на правым беразе р. Бярэзіна разьмешчана гарадзішча[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 68
- ^ а б Навасёлкі. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 163
- ^ а б Навасёлкі. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 162