Міхась Біч

(Перанакіравана з «Міхаіл Біч»)

Міхась Восіпавіч Біч (1937; в. Мілявічы, цяпер Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 1999, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1985). Дасьледнік працоўнага руху Беларусі 2-ой паловы 19 ст.

Міхась Біч

лац. Michaś Bič
Дата нараджэньня 27 траўня 1937(1937-05-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 траўня 1999(1999-05-17) (61 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1958)
Занятак гісторык
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (1961—1999)
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Канстанцін Шабуня
Вучні Віктар Пічукоў, Аляксандар Смалянчук, Сяргей Токць

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Восіпа Пятровіча і Ганны Антонаўны Бічоў. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (Зэльвенскі раён). У 1953 г. праз конкурс 8-м чалавек на месца паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1958 г. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага (Віцебская вобласьць) і Мастоўскага раёнаў. У 1961 г. загаднік сэктарам гісторыі Беларусі эпохі капіталізму ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР прафэсар Канстанцін Шабуня прыняў М. Біча на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У наступным М. Біч стаў загаднікам аддзела, адначасова з 1989 году намесьнікам дырэктара інстытуту.

Дасьледваў гісторыю Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў: праблемы працоўнага і сацыял-дэмакратычнага руху, фармаваньня клясаў і палітычных партыяў, грамадзка-палітычнай барацьбы, народніцкага і нацыянальнага руху, пэрыядычнага друку.

Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў (Віктар Пічукоў, Алесь Смалянчук (паздней абараніў доктарскую дысэртацыю), Сяргей Токць і др.) і дактароў навук (Святлана Снапкоўская).

Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларуская ССР» (т. 2, 1978), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калектыўных манаграфіяў «Гістарычныя карані дружбы і згуртаванасці ўкраінскага і беларускага народаў» (1978), «Асвета і педадагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1918 г.» (1985), «Полацк: Гістарычны нарыс» (2 выд., 1987), навучальнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ХХ ст.» (1992), Аўтар дапаможніка для вучняў «Гісторыя Беларусі: Канец XVIII ст. — 1917 г.» (1993).Адзінаасобна напісаў наступныя манаграфіі:

  1. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг. — Минск,1973
  2. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904гг. — Минск,1983[1]
  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 552.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць