Міхаэль Грэгарыч
Міхаэль Грэгарыч (па-нямецку: Michael Gregoritsch; нар. 18 красавіка 1994 году) — аўстрыйскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Міхаэль Грэгарыч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 красавіка 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 194 см | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фрайбург | |
Нумар | 38 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 2010—2011 2011—2015 2011—2012 2013—2014 2014—2015 2015—2017 2017—2022 2020 2022— |
Капфэнбэрг-2 Капфэнбэрг Гофэнгайм → Капфэнбэрг (арэнда) → Санкт-Паўлі (арэнда) → Бохум (арэнда) Гамбург Аўгсбург → Шальке-04 (арэнда) Фрайбург |
30 (10) 28 (3) 0 (0) 16 (1) 15 (1) 25 (7) 55 (10) 119 (29) 14 (1) 66 (17) |
Зборныя | ||
2016— | Аўстрыя | 63 (19) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру пачаў на радзіме ў клюбе «Капфэнбэрг», запачаткаваўшы выступы ў аўстрыйскай Бундэсьлізе ў красавіку 2010 году. Гулец зьявіўся на пляцоўцы на замену ў матчы супраць «Рапіду» ды адразу ўлучыў мяч у браму суперніка[4], усталяваўшы новы рэкорд лігі як наймаладзейшы аўтар гола. 28 чэрвеня 2011 году далучыўся да нямецкага «Гофэнгайму», аднак працягнуў ужо на правах арэнды гуляць за «Капфэнбэрг». У 2013 годзе быў запазычаны клюбам «Санкт-Паўлі», а праз год у арэнду зьехаў у «Бохум». Пасьля абараняў колеры «Гамбургу», а з сэзону 2017—2018 гадоў гуляў у кашулі «Аўгсбургу». Сэзон 2019—2020 гадоў правёў у арэндзе ў «Шальке-04». 8 ліпеня 2022 году «Фрайбург» абвесьціў, што нападнік будзе абараняць колеры іхняга клюбу[5].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball