Міхась Сеўрук
Міхаі́л Канстанці́навіч Сяўру́к (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясьвіж) — беларускі мастак, графік і гравёр (у тэхніках афорт, дрэварыт, лінагравюра і медзярыт).
Міхась Сяўрук | |
![]() Міхась Сяўрук, «Аўтапартрэт», 1950 | |
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Канстанцінавіч Сяўрук |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 лютага 1905 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 сакавіка 1979 (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Віленскі ўнівэрсытэт |
Месца вучобы |
|
Занятак | гравюра, графіка, жывапіс |
Жанры | жанравае малярства[d] і партрэтнае маляваньне[d] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і чыгуначніка і беларускага шляхціца герба «Сьлепаворан»[1]. Разам з бацькамі жыў у Берасьці, Маскве, Снове. Пасьля заканчэньня Нясьвіскай гімназіі ў 1927 годзе зьехаў у Вільню. Скончыў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту ў 1932 годзе.
У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 году. Пад час пражываньня ў Вільні заснаваў Віленскае таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пятром Сяргіевічам[3], Кузьмой Чурылам і інш.
З 1939 жыў у Нясьвіжы. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш позьнія работы адрозьніваюцца народнасьцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя кампазыцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968) і іншыя.
Аўтар вокладак зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песьня» (1938), графічных прац «Віленская Alma mater» (1937) і іншых. Разам з Драздовічам, Сяргіевічам, Горыдам аздабляе заходнебеларускія выданьні.
Пасьля 1939 году зьехаў у Нясьвіж. Не дачакаўся прызнаньня ад савецкіх уладаў, якія не даравалі яму нацыяналізму.
Памёр у Нясьвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1994 годзе ў Нясьвіжы створаны «музэй-кватэра» Міхася Сяўрука. Пэрсанальная выстава ў Менску адбылася толькі праз год пасьля сьмерці. А карціна «Жніво» заняло сваё пачэснае месца ў музэйнай залі толькі разам зь беларускай незалежнасьцю[4].
Працы Сяўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, музэях Вільні, кватэры-музэі, а таксама ў фондах Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэю (1114 работ)[3].
Выставы
рэдагаваць- 1937, кастрычнік. Выстава віленскіх мастакоў у Інстытуце прапаганды мастацтва[5].
- 1939, красавік — травень. Калектыўная выстава Віленскай групы: жывапіс, скульптура, графіка. Удзельнікамі гэтай выставы былі: Г. Андрэеў, П. Букоўска, К. Чурыла, М. Добнак, Л. Дабжыньскі, В. Дрэма, Р. Гінтылаўна, Т. Гадзішэўскі, Л. Касмульскі, Я. Кавальская, Э. Кучынскі, Х. Мілеўская, А. Паплаўскі, А. Рамановічава, В. Рамановіч, М. Сеўрук, К. Урублеўская, О. Жукоўская[6][7].
- У 1980 годзе ў Менскім Палацы Мастацтва упершыню адбыўся шырокі паказ творчасьці Міхася Сеўрука.
- У 2005 годзе (да 100-годзьдзя мастака) прайшла юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі[8].
- 8 чэрвеня 2012 — 30 чэрвеня 2012 году ў выставачных залях Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэя выстава жывапісу з фондаў музэя «Акамянелыя сымфоніі Нясьвіжа». Прадстаўлены творы такіх майстроў як Міхась Сеўрук, Віктар Вярсоцкі, Уладзімер Клімушка, Уладзімер Сулкоўскі, работы мясцовых мастакоў — Міхаіла і Марыны Канавалавых, Сьцяпана Дашко й інш.[9]
- 27 лютага 2025 — 22 чэрвеня 2025 году ў Палацавым будынку Нясьвіжу адчынілася выстаўка «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага», прымеркаваная да 120–годзьдзя з дня нараджэньня мастака. Выдадзены ілюстраваны каталёг выстаўкі[10][11].
Ушанаваньне памяці
рэдагаваць- Мэмарыяльная шыльда ў Нясьвіжы (1989, скульптар Уладзімер Сьлінчанка)[12].
- 9 ліпеня 1996 году ў Нясьвіжы адкрыта кватэра-музэй Міхася Сеўрука, у 2013 годзе экспазыцыя была пашыраная й абноўленая[13][14].
У філятэліі
рэдагаваць- Пошта Беларусі ў 2005 годзе выпусьціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Сеўрука «Жніво». 1937.
- У 2020 годзе, да 115-годзьдзя з дня нараджэньня мастака, быў выпушчаны «Белпоштай» маркаваны канвэрт з арыгінальнай маркай. Марка: Жывапіс. Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч. 1905-1979. Аўтапартрэт. Палатно, алей. 1938. Ілюстрацыя: М. К. Сеўрук. На сенажаці. Палатно, алей. 1953.
Бібліяграфія
рэдагаваць
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Уладзімер Крукоўскі. Подпіс да партрэта // Ігуменскі шлях. — 16 ліпеня 2013. — № 21 (36). — С. 6.
- ^ Міхась Сяўрук(недаступная спасылка)
- ^ а б Он рисовал людей труда Таямніцы Нясьвіжа
- ^ Сяргей Харэўскі. «Сто твораў XX стагодзьдзя». 2012
- ^ Wystawa Artystow Wileńskich w Instytucie Propagandy Sztuki. // «Słowo», : штодзённая газэта.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 17.10.1937. — № 287. — С. 4.
- ^ Katalog wystawy zbiorowej Grupy Wileńskiej : malarstwo, rzeźba, grafika : kwiecień - maj 1939 / Wileńskie Towarzystwo Szerzenia Kultury Sztuk Plastycznych. — Wilno: Zakłady Graficzne "Znicz", 1939. — 13 с.
- ^ Jerzy Hoppen Wystava «Grupy Wileńskiej» // «Słowo», : штодзённая газэта.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 30.04.1939. — № 117. — С. 9, 10.
- ^ Валянціна Вайцахоўская. Нясвіжскі класік. // Мастацтва : аналiтычна-асьветнiцкi часопiс па пытаньнях тэорыi, гiсторыi i практыкi нацыянальнага i сусьветнага мастацтва. — 2005. — № 9. — С. 52—55. — ISSN 0208—2551.
- ^ Выстава жывапісу «Акамянелыя сімфоніі Нясвіжа» «Museum.by». «Нясьвіскі гісторыка-краязнаўчы музэй». — Апэратар - Раман Сямёнаў. Сцэнар, мантаж, голас за кадрам — Васіль Лычкоўскі..
- ^ Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага: каталог часовай экспазіцыі, прысвечанай 120–годдзю з дня нарадження мастака. — Менск: Колорград, 2025. — 59 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-896-964-6
- ^ Музей-запаведнік «Нясвіж» падрыхтаваў выстаўку да 120-годдзя Міхаіла Сеўрука. Звязда (18 красавіка 2025).
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 9.
- ^ Кватэра-музей М. К. Сеўрука Museum.by. «Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй».
- ^ Ірына Калібаба. Міхаіл Сеўрук. Знаёмства з Майстрам (2014) «Выток Нёмана — выток духоўнасьці». «Узьдзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй». — Апэратар - Раман Сямёнаў. Сцэнар, мантаж, голас за кадрам — Васіль Лычкоўскі..
Літаратура
рэдагаваць
|
|
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць
|
|