Міхал Юзэф Масальскі

(пам. 1768) кашталян віленскі, гетман вялікі літоўскі
(Перанакіравана з «Міхал Юзаф Масальскі»)

Міхал Юзэф Масальскі (каля 170026 студзеня 1768) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1726), ваявода амсьціслаўскі1737), кашталян троцкі1742) і віленскі1744), гетман польны (17441762) і вялікі літоўскі1762)[3].

Міхал Юзэф Масальскі
Міхал Юзэф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765
Міхал Юзэф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765

Герб «Масальскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1700
Памёр 26 студзеня 1768
Род Масальскія
Бацькі Ян Масальскі
Ганна з Валовічаў
Дзеці Ігнаці Якуб Масальскі[1], Юзэф Адрыян Масальскі[1], Ян Мікалай Масальскі[1], Казімер Масальскі[d][1], Кацярына Масальская[d][2], Юзаф Бяляўскі[d], Тэрэса Масальская[d][2] і Марыяна Масальская[d][2]
Дзейнасьць дыплямат

Біяграфія

рэдагаваць

З княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Яна, старосты гарадзенскага, і Ганны з Валовічаў.

Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. Займаў некалькі дзяржаўных пасадаў, у тым ліку гарадзенскага судовага старосты (1726). З 1718 бесьперапынна ўдзельнічаў у соймах. Выступаў як прыхільнік каралеўскага двара і прыдворнай партыі Чартарыйскіх.

У часы бескаралеўя па сьмерці Аўгуста Моцнага абіраўся маршалкам канвакацыйнага сойму (1733). Падтрымліваў абраньне Станіслава Ляшчынскага, аднак у 1736 вызнаў каралём Аўгуста Саса.

У 1741 пры падтрымцы Сапегаў атрымаў урад маршалка Вярхоўнага Трыбуналу, дзе бараніў іхныя правы ў спрэчках з Радзівіламі.

Як прыхільнік партыі Чартарыйскіх падтрымліваў іхныя праекты рэформаў. У 1764 сфармаваў у Вялікім Княстве Літоўскім генэральную канфэдэрацыю, якая з дапамогай расейскіх войскаў абрала каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прыняцьце канвакацыйным соймам пастановы аб стварэньні Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, якая абмяжоўвала правы гетманаў, прычынілася да разрыву з Чартарыйскімі. У пазьнейшы час дрэнна ставіўся да новага караля і вялікага князя, імкнуўся стварыць моцную групоўку Масальскіх, а таксама вярнуць ранейшыя правы гетманам[4].

  1. ^ а б в г Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 245–246.
  2. ^ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 245.
  3. ^ Мацух А. Масальскі Міхал Юзаф // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 274.
  4. ^ Мацух А. Масальскі Міхал Юзаф // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 275.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міхал Юзэф Масальскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў