Юзэф Адрыян Масальскі

(1726—1765) падскарбі надворны літоўскі

Юзэф Адрыян Масальскі (каля 1726 — 6 чэрвеня 1765, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны літоўскі1754); падпалкоўнік пяцігорскі, генэрал-маёр (1754). Кавалер ордэна Белага Арла (1761).

Юзэф Адрыян Масальскі

Герб «Масальскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1726
Памёр 6 чэрвеня 1765
Род Масальскія
Бацькі Міхал Юзэф Масальскі
Францішка з Агінскіх
Жонка Антаніна з Радзівілаў
Дзеці Ксавэры, Алена Апалёнія
Дзейнасьць афіцэр

Трымаў Гарадзенскае1748), Берніцкае, Лазьдзейскае1756), Прапойскае і Вісьліцкае староствы.

Біяграфія

рэдагаваць

З княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Міхала Юзэфа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Ігнація Якуба, Яна Мікалая і Казімера Адрыяна.

Абіраўся паслом на соймы 1744, 1750, 1752 (ягоны маршалак), 1756, 1758, 1760, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1748 (ягоны маршалак). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. Лічыўся здольным палітыкам, які імкнуўся да рэфармаваньня дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, аднак заўчасная сьмерць перарвала ягоную кар’еру[2].

Ажаніўся ў 1745 з князёўнай Антанінай (17301764), дачкой крайчага Марціна Мікалая Радзівіла. У шлюбе меў сына Ксавэрыя і дачку Алену Апалёнію.

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 246.
  2. ^ Масальскі Юзаф Андрыян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 342.

Літаратура

рэдагаваць