Міхаліна Лэнская

(Перанакіравана з «Міхаліна Ленская»)

Міхаліна Лэнская (па-польску: Mіchalіna Łęska; нар. 1882 — пам. 7 траўня 1940) — польская настаўніца, пэдагогіца, грамадзкая дзеячка, публіцыстка, актывістка «Асьветы» зь Менску.

Міхаліна Лэнская
польск. Mіchalіna Łęska
Кіраўніцтва Таварыства „Асьвета”, Міхаліна Лэнская ў капялюшы на фотаздымку стаіць трэцяя ад левага боку
Кіраўніцтва Таварыства „Асьвета”, Міхаліна Лэнская ў капялюшы на фотаздымку стаіць трэцяя ад левага боку
Герб «Астоя»
Герб «Астоя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1882
Памерла 7 траўня 1940 (58 гадоў)
Вільня, Летува
Пахаваная
Род Лэнскія
Бацькі Зянон Лэнскі
Ганна з Бжастоўскіх
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыстка, пэдагогіца
Мова польская мова

Біяграфія

рэдагаваць

Міхаліна нарадзілася ў сям’і землеўладальніка Зянона Лэнскага і Ганны Бжастоўскай, уладальнікаў маёнткаў на Меншчыне, удзельніка паўстаньня (1863—1864), які быў сасланы на Сыбір у пакараньне за ўдзел у паўстаньні, пасьля чаго змог вырнуцца на Радзіму.

Адукацыю Міхаліна Лэнская атрымала ў кляштары Sacre Coeur(cs) у Празе[1][2]. Узімку 1904—1905 гадоў вывучала паляністыку на Вышэйшых Жаночых Курсах ім. А. Баранэцкага ў Кракаве[2]. Пасьля заканчэньня курсаў Лэнская прыехала ў Менск і тры гады працавала настаўніцай польскай мовы, навучала прыватна[3]. Аднак неўзабаве пашырыла сваю дзейнасьць, арганізаваўшы ў сьнежні 1905 году разам з Казімерай Яноўскай і Ядвігай Жураўскай шасьцімесячныя курсы падрыхтоўкі «народных настаўніцаў», на якіх сама ж і выкладала[4][2]. У тым жа годзе ў Менску пры ўдзеле Міхаліны была створана таемнае таварыства «Асьвета», і Лэнская неўзабаве ўвайшла ў склад яго кіраўніцтва[5][6][7]. У 1906 годзе яе курсы перайшлі пад апеку «Асьветы» і сталі звацца настаўніцкімі сэмінарамі[8]. Лэнская загадвала сэмінарамі сумесна з Ганнай Чэкатоўскай[a]. Сэмінары гэтыя складаліся з аднагадовага вышэйшага адзьдзяленьня й двухгадовага найнізкага, на якім вучыліся ў асноўным студэнткі зь нізкім узроўнем падрыхтоўкі вясковага паходжаньня. У лістападзе 1906 году для іншагародніх студэнтак Лэнская арганізавала інтэрнат. Дзякуючы працавітасьці й стараннай працы Міхаліны Лэнскай студэнткі, заканчваючы сэмінары, станавіліся «народнымі настаўніцамі» і разьязджаліся па вёсках Меншчыны вучыць мясцовых дзяцей. Калі ў студзені 1907 году таварыства «Асьвета» стала легальным, Лэнская й Чэкатоўская афіцыйна сталі кіраваць яго сэкцыяй — сэкцыяй настаўніцкіх сэмінараў. У 1909 годзе ўлады Расейскай імпэрыі забаранілі «Асьвету», і таварыства перайшло працаваць ў падпольле, зноў стаўшы нелегальным[9]. Нягледзячы на ўзмоцнены паліцэйскі нагляд, Лэнская праводзіла таемную асьветніцкую працу аж да восені 1915 году. У гэты пэрыяд 1-2 разы на год у Менску праходзілі г. зв. зьезды «народных настаўніц» пры актыўным удзеле Міхаліны Лэнскай. Фактычна ўся выкладніцкая дзейнасьць «Асьветы» у гэты пэрыяд ажыцьцяўлялася праз Міхаліну Лэнскую, Ганну Чэкатоўскую й Баброўскую[10]. Заняткі праходзілі ў памяшканьні Касьцёлу Сьвятых Сымона й Алены[11]. Каб фінансава дапамагаць бедным настаўніцам, у 1909 годзе Лэнская заснавала гурток таварыскай дапамогі працаўніц «Асьветы», які пазычаў настаўніцам грошы ці мог вылучыць матэрыяльную дапамогу[12]. Знакаміты польскі гісторык Раман Юркоўскі заўважыў:

  Хацелася б зьвярнуць увагу на адзін спэцыфічны аспэкт дабрачыннай дзейнасьці польскіх землеўладальнікаў, характэрны толькі для Забраных тэрыторый. Ён выразна адрозьніваў дабрачыннасьць з памежжа ад падобнай дабрачыннасьці ў Заходняй Эўропе, Амэрыцы ці нават Вялікай Польшчы. Падабенства паміж імі заключалася ў самім прынцыпе аказаньня бескарысьлівай дапамогі бліжняму ў патрэбе больш заможнымі людзьмі. Другім падабенствам таксама былі пазытывіскія крыніцы самой ідэі - грамадзтва ў цэлым зьяўляецца арганізмам, у якім важны кожны яго элемэнт, але галоўным кантралюючым элемэнтам зьяўляецца мозг, гэта значыць сацыяльныя эліты, якія ў сваіх інтарэсах і інтарэсы ўсяго арганізма, варта клапаціцца й пра іншыя яго часткі. Розьніца паміж дабрачыннасьцю ў Польшчы й, напрыклад, у Заходняй Эўропе вынікала найперш са становішча палякаў, пазбаўленых уласнай дзяржавы. У гэтых умовах дабрачыннасьць, апрача агульначалавечай ідэі грамадзкай салідарнасьці, несла ў сабе — характэрную толькі для польскіх земляў — абарончую функцыю перад расейскім ці нямецкім уплывам. Быў яшчэ адзін вельмі выразны элемэнт сярод землеўдальнікаў памежжа - усё яшчэ моцнае пачуцьцё місыі ў адносінах да краю (у гэтым «нацыянальным» сэнсе) і людзей, якія жывуць у ім. Гэта спалучалася з глыбока й устойліва існаваўшым у сьвядомасьці памешчыкаў перакананьнем аб іх павіннасьцях у адносінах да сялян, вытокам якога зьяўлялася працяглае валоданьне прыгоннымі сялянамі. Нягледзячы на ​​некалькі дзесяцігодзьдзяў, якія мінулі пасьля адмены прыгоннага права, шматлікія памешчыкі па-ранейшаму адчувалі адказнасьць за сялян і іх вёскі, што прылягалі да панскіх угодзьдзяў.[13]  

Працавала Міхаліна таксама ў таварыстве «Вера» выкладнікам[14], зьяўляла віцэ-старшынёй "Таварыства Сяброў Маладых Навучэнцаў (па-польску: Towarzystwo Przyjaciół Uczącej się Młodzieży)[15], якое было заснавана ў Менску ў 1910 годзе[2]. Таксама ў таварыстве моладзі «Вызваленьне»[16]. Супрацоўнічала са знакамітай настаўніцай Аляксандрай Лапа-Карлоўскай(pl)[17]. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе, калі з прычыны вялікага наплыву ў Менск бежанцаў з польскіх земляў быў створаны менскі адзьдзел Польскага Таварыства Дапамогі Ахвярам Вайны, Міхаліна Лэнская. увайшла ў яго кіраваньне й загадвала сэкцыяй пачатковай адукацыі[2]. Пасьля 1917 году была віцэ-прэзыдэнтам Польскай школьнай культурна-асьветніцкай арганізацыі Менскай зямлі(pl) (па-польску: Polska Macіerz Szkolna Zіemі Mіńskіej)[18][19]. Брала ўдзел у працы Таварыства дабрычаннасьці падчас Першай сусветнай вайны[20]. Пасьля Рыскай дамовы 1921 году пераехала ў Польскую Рэспубліка. Працавала настаўніцай замежных моваў і матэматыкі ў школах Ломжы, Катавіцаў і Беластоку. У 1931 годзе выйшла на пэнсыю й пераехала ў Вільню[2].

У 1939 годзе ў Варшаве была выдадзена яе сумесная зь Людвікай Жыцкай манаграфія «Дзейнасьць палякаў Меншчыны пасьля паўстаньня» («па-польску: Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі mіńskіej»)[21]. Мелася на ўвазе паўстаньне 1863—1864 гадоў. У кнізе была апісана асьветніцкая праца, грамадзка-культурная й палітычная дзейнасьць палякаў Меншчыны ў гэты пэрыяд.

Міхаліна Лэнская таксама фігуравала ў брашуры эканаміста й грамадзкага дзеяча Мечыслава Пароўскага «Грамадзкая праца польскай жанчыны на Мншчыне ў сфэры народнай асьветы ў 1900—1916 гадах» (па-польску: «Praca społeczna kobіety-Polkі») выдадзенай у Нясьвіжы у 1929 годзе[22]. Зь Мечыславам Пароўскім Лэнская доўгі час працавала ў таварыстве «Асьвета».

Памерла ў 1940 годзе ў Вільні.

  1. ^ Ганна Чэкатоўская была сваячкай Алімпіі Чэкатоўскай (Замбжыцкай), якая прыходзілася хроснай маці Янку Купалу.
  1. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 50.
  2. ^ а б в г д е Polski słownik biograficzny / kom. red.: Bogusław Leśnodorski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 18: Lubomirski Aleksander — Machowski Walenty. S. 357.
  3. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 50.
  4. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 49.
  5. ^ Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — Гродна. : ГрДУ, 2001. — 322 с, с. 184.
  6. ^ Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1909 s. 148.
  7. ^ Kulturalno-oświatowa działalność Polaków w Mińsku w latach 1905—1914 [w.] На шляхах да ўзаемаразумення. Навуковы зборнік, пад рэд. А. Мальдзіса і інш., Мінск, 2000, s.55.
  8. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 49.
  9. ^ Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211., s. 39-40. ISBN 978-83-227-2629-7.
  10. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 56.
  11. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 56-57.
  12. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 57.
  13. ^ Roman Jurkowski, Polskie Towarzystwo Oświaty i Dobroczynności oraz Klub Polski w Mohylewie w latach 1906–1910. Fragmenty do dziejów oświaty, dobroczynności i organizacji polskich na Białorusi w początkach XX wieku Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska. Sectio F, Historia 65/2, s. 99-121, s. 120.
  14. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 214.
  15. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 101.
  16. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 90.
  17. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 111.
  18. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 180.
  19. ^ Tarasiuk, D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918 / D. Tarasiuk. — Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 211 s., s. 42-43.
  20. ^ Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939., s. 194—195.
  21. ^ Życka, Ludwіka і Łęska, Mіchalіna. Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі Mіńskіej: (materіały і wspomnіenіa). — Warszawa: nakł. Koła Przyjacіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.
  22. ^ Mieczysław Porowski, Praca społeczna kobiety-Polki w Mińszczyźnie na polu oświaty ludowej w okresie 1900—1916 roku, Ziemianki Nowogrodzkie, Drukarnia «Wspólnej sprawy», Nieśwież, 1929.