Міхайлаўшчына (Магілёўская вобласьць)

Міха́йлаўшчына[1]вёска ў Гарбацэвіцкім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 4 км ад чыгуначнае станцыі Ясень на лініі Бабруйск — Менск.

Міхайлаўшчына
трансьліт. Michajlaŭščyna
Першыя згадкі: пачатак 20 ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Гарбацэвіцкі
Насельніцтва: 2 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 212912
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°11′13″ пн. ш. 28°56′24″ у. д. / 53.18694° пн. ш. 28.94° у. д. / 53.18694; 28.94Каардынаты: 53°11′13″ пн. ш. 28°56′24″ у. д. / 53.18694° пн. ш. 28.94° у. д. / 53.18694; 28.94
Міхайлаўшчына на мапе Беларусі ±
Міхайлаўшчына
Міхайлаўшчына
Міхайлаўшчына
Міхайлаўшчына
Міхайлаўшчына
Міхайлаўшчына

Назоў рэдагаваць

Назоў, верагодна, паходзіць ад імя Міхал ці прозьвішча Міхайлаў, Міхайлоўскі.

Гісторыя рэдагаваць

Вёска вядомая ад пачатку ХХ стагодзьдзя як засьценак Міхайлаўшчызна Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 8 двароў, 54 жыхары. У 1917 — засьценак, 10 двароў, 72 жыхары[2], а ў 1926 — 12 двароў і 75 жыхароў. Напачатку 1997 году было 3 двары, у якіх жыло 5 чалавек, дзейнічала фэрма буйнога рагатага быдла. 20 лістапада 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Восаўскага сельсавету ў склад Гарбацэвіцкага сельсавету[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 2 жыхары
  • 2007 год — 2 жыхары, 1 двор
  • 1999 год — 4 жыхары

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 76
  2. ^ Міхайлаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 192
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(недаступная спасылка) (рас.)

Літаратура рэдагаваць

  • Міхайлаўшчына // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 581