Мікі Мустэр
Мікі Мустэр (па-славенску: Miki Muster; 25 лістапада 1925 — 7 траўня 2018) — славенскі скульптар, ілюстратар, карыкатурыст і аніматар. Яго лічаць піянэрам анімаціі і коміксаў у Славеніі, а таксама анімацыйнымі тэлевізійнымі рэклямнымі ролікамі. Мустэр упершыню зацікавіўся анімацыяй, калі пабачыў «Беласьнежку і сем гномаў» студыі Дыснэя[4]. Скончыў акадэмію выяўленчых мастацтваў Люблянскага ўнівэрсытэта па спэцыяльнасці скульптуру. Нават падчас навучаньня ён хацеў далучыцца да студыі Дыснэя ў ЗША, што было немагчыма з улікам пасьляваеннай палітычнай сытуацыі[5]. Пасьля стварэньня ўсяго некалькіх статуяў ён засяродзіўся на маляваньні[4].
Мікі Мустэр | |
Дата нараджэньня | 22 лістапада 1925[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 траўня 2018[3] (92 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | хвароба Альцгаймэра |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак-мультыплікатар, ілюстратар, мастак коміксаў, журналіст, кінарэжысэр |
Узнагароды | |
За часам камуністаў урад зь непрыхільнасьцю ставіўся да ягонай працы ў коміксах, бо на той час толькі сацыялістычны рэалізм быў пажаданым і пераважным мастацкім стылем. Гэтае стаўленьне працягвалася ў пэўнай ступені нават пасьля расколу зьвязу Ціта і Сталіна[6]. У 1973 годзе, каб працаваць у анімацыі, Мустэр пераехаў у Мюнхэн, дзе пачаў кар’еру аніматару на кінастудыі Баварыяфільм[6]. Пасьля абвяшчэньня назележнасьці Славеніі Мустэр вярнуўся дадому і некаторы час маляваў карыкатуры на замову палітычных часопісаў Mag and Reporter[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Miki Muster // Lambiek Comiclopedia (анг.) — Lambiek, 1999.
- ^ Miki Muster // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ^ Miki Muster // https://www.obrazislovenskihpokrajin.si/oseba/muster-miki/
- ^ а б в «Umrl je Miki Muster, pionir slovenskega stripa». Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija.
- ^ «Poslovil se je Miki Muster». Delo.
- ^ а б «An artist named Miki became Slovenia's Disney». Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інтэрвію з мастаком. Dnevnik.