Люблянскі ўнівэрсытэт
Любля́нскі ўнівэрсытэ́т (па-славенску: Univerza v Ljubljani) — найстарэйшы і найвялікшы ўнівэрсытэт Славеніі. Паводле зьвесткаў у ім навучаецца каля 39 тысячаў студэнтаў[7]. Па стане на 2018 год ва ўнівэрсытэце налічваецца 23 факультэты і 3 акадэміі. Большасьць факультэтаў разьмешчаныя ў цэнтральным будынку ўнівэрсытэту і знаходзяцца ў цэнтры Любляны, тыповага студэнцкага гораду з насельніцтвам 265 тысячаў чалавек. Некаторыя факультэты разьмешчаныя за горадам. Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы, вядомай як Утрэхцкая сетка.
Люблянскі ўнівэрсытэт | |
Заснаваны | 1919[1] |
---|---|
Тып | public institute[d] |
Рэктар | Грэгар Маджыч[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Утрэхцкая сетка[d], Сетка эўрапейскіх палітычных інстытутаў[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Association of Language Testers in Europe[d], Eutopia Alliance[d][4], Guild of European Research-Intensive Universities[d][5] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][6] |
Вэб-сайт | uni-lj.si |
Гісторыя
рэдагавацьНе зважаючы на тое, што пэўныя акадэміі, у прыватнасьці па вывучэньні філязофіі і тэалёгіі, былі створаныя на тэрыторыі Славеніі езуітамі яшчэ ў ХVII стагодзьдзі, першы ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1810 годзе, дзякуючы намаганьням францускай імпэрскай адміністрацыі ілірыйскіх правінцыяў. Кіраўніком унівэрсытэту ў Любляне ў францускі пэрыяд быў прызначаны Ёжэф Баланд. Аднак, гэты ўнівэрсытэт быў распушчаны ў 1813 годзе, калі Аўстрыя аднавіла тэрытарыяльны кантроль і аднавіла імпэратарскі каралеўскі ліцэй Любляны ў якасьці вышэйшую навучальнай установы. У другой палове XIX стагодзьдзя ў Любляне зьявіліся палітычныя запыты на стварэньне славянамоўнага ўнівэрсытэту. У выніку ў 1890-я гады была створаная адзіная рада па ўтварэньні славенскага ўнівэрсытэту, у якім галоўнымі кіраўнікамі былі Іван Хрыбар, Гэнрык Тума і Алеш Ушанічнік. Тым ня менш, неспрыяльныя палітычныя абставіны перашкодзілі стварэньню ўнівэрсытэту да падзеньня Аўстра-ВУгоршчыны. Толькі пасьля Першай сусьветнай вайны і ўтварэньня каралеўства Югаславіі, стварэньне ўнівэрсытэту сталася магчымым.
Галоўны будынак унівэрсытэту быў распрацаваны ў 1902 годзе Янам Уладзімерам Граскім, а пазьней быў рэканструяваны іншым чэскім архітэктарам Ёсіпам Гудэцам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The University of Ljubljana — 2014.
- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://eutopia-university.eu/
- ^ https://www.the-guild.eu/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/
- ^ «Univerza v številkah». Univerza v Ljubljani.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛюблянскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў