Мікольцы (хутар)
Міко́льцы[1] — хутар у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Мікольцы | |
трансьліт. Mikoĺcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222397 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′57.0″ пн. ш. 26°51′24.8″ у. д. / 54.8825° пн. ш. 26.856889° у. д.Каардынаты: 54°52′57.0″ пн. ш. 26°51′24.8″ у. д. / 54.8825° пн. ш. 26.856889° у. д. |
± Мікольцы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1846 год — на месцы хутару знаходзіўся маёнтак Мікольцы Вялейскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак зьяўляўся ўладаньнем І. Галкі і ў ім пражывалі 118 сялянаў. Маёнтак складаўся з фальварку Валочак і вёскі Мікольцы. Маёнтку належалі 2 карчмы, адна зь якіх знаходзілася на хутары Сьвінка, а другая — у вёсцы Мікольцы.
- 1904 год — маёнтак і фальварак знаходзяцца ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету і зьяўляюцца ўладаньнямі І. Галкі. У маёнку пражываюць 39 жыхароў, у фальварку — 18.
- 1921 год — фальварак пераходзіць у склад Мядзельскай гміны Дунілавіцкага, а з 1925 году — Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе фальварку знаходзіўся 1 двор і 14 жыхароў.
- З 12 сьнежня 1940 году знаходзіцца ў складзе Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай, а з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай вобласьці. З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году — у складзе Мядзельскага сельсавету (з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету). З 20 студзеня 1960 году — у складзе Менскай вобласьці.
- З 1960 году — знаходзіцца ў складзе калгасу «Ленінскі шлях» (назва да 20 лістапада 1961 году — «Сталінскі шлях»).
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 4 жыхары
- 1999 год — 6 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 4 двары, 8 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.