Мікола Жылінскі
Мікола Жылінскі (5 лютага 1942, в. Камяніца - 2016) — беларускі журналіст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1980). Сябра Беларускага Саюза журналістаў (1970).
Мікола Жылінскі | |
Дата нараджэньня | 5 лютага 1942 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2016 |
Месца вучобы | |
Занятак | партыйны дзяяч, пісьменьнік, журналіст, гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз журналістаў і Саюз пісьменьнікаў Беларусі |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗ сялянскай сям’і. Скончыў Малалапеніцкую СШ Ваўкавыскага раёну ў 1959 годзе. Працаваў карэктарам у Поразаўскай райгазэце «Ленінскі шлях», загадчыкам Лапеніцкай сельскай бібліятэкі (1959-60), літсупрацоўнікам Бераставіцкай райгазэты «Знамя Советов» (1960-62), інструктарам Бераставіцкага райкаму ЛКСМБ (1962-63), загадчыкам кабінэту палітасьветы саўгасу «Поразаўскі» Сьвіслацкага раёну (1963-65), у апараце Сьвіслацкага райкаму КПБ (1965-68).
У 1967 годзе завочна скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філфака Гарадзенскага пэдінстытуту. Быў памочнікам сакратара Гарадзенскага абкаму КПБ (1968-73), намесьнікам рэдактара і загадчыкам аддзела партыйнага жыцьця газэты «Гродненская правда» (1973-75). Вучыўся ў Вышэйшай партшколе пры ЦК КПСС (1975-77). Працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам сэктару друку гэтага аддзела ЦК КПБ (1977-82). У 1982-91 – загадчык сэктару Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Потым быў загадчыкам аддзелу часопісу «Гаспадыня» (1992-94). З 1994 году – галоўны рэдактар ТК «Міласэрнасць-90». Вывучаў праблемы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця БССР. Выдаў кнігі: «Сацыялістычнае спаборніцтва на вёсцы» (1982), «Разьвіцьцё прадукцыйных сіл вёскі» (1984), брашуры.
Складальнік і навуковы рэдактар зборнікаў работ па гісторыі і паліталёгіі. Аўтар нарысаў, апавяданьняў, гумарэсак, дакумэнтальнай аповесьці. Выдаў зборнік нарысаў «Жывыя крыніцы» (1985).
Сябра Менскага гарадзкога аддзяленьне ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі». Памёр ў 2016 годзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1996. – Т. 3. – с.380