Мікола Андросік
Мікала́й Мікала́евіч Андро́сік (1945, в. Каменка, Нясьвіскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 2008) — беларускі мікрабіёляг-вэтэрынар і эпізаатоляг.
Мікола Андросік | |
Дата нараджэньня | 8 студзеня 1945 (79 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Каменка, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 6 жніўня 2008 (63 гады) |
Месца вучобы | Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1970) |
Навуковая сфэра | вэтэрынарыя |
Месца працы | Інстытут экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі (з 1972 году) |
Навуковая ступень | доктар навук (1989) |
Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі, доктар вэтэрынарных навук (1989) і прафэсар. Аўтар навуковых працаў па дыягностыцы, папярэджаньні і захадах супраць інфэкцыйных хваробаў жывёлаў. Распрацаваў кірунак вывучэньня малавядомых хваробаў жывёлаў[1].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1970 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут. У 1972 годзе працаўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі (пасёлак Кунцаўшчына, Менскі раён) Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Прафіляктыка пнэўманіяў сьвіней». У 1990 годзе выдаў у суатарстве па-расейску «Слоўнік хваробаў сельскагаспадарчых жывёлаў». У 1992 годзе атрымаў навуковае званьне сябра-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі. У 1994 годзе стаў начальнікам Галоўнай управы аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. У 1995 годзе выдаў у суаўтарстве з М. В. Якубоўскім і Я. А. Панкаўцом «Слоўнік хваробаў маладняка жывёлаў»[2].
У 1999—2003 гадах узначальваў «Інстытут экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі» НАНБ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 9 студзеня 2014. — № 2 (27612). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Андросік Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 357. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6