Кунцаўшчына (мікрараён)
мікрараён Менску (Беларусь)
Ку́нцаўшчына — мікрараён у складзе Фрунзэнскага раёну гораду Менску ў заходняй частцы Менску. Мяжуе зь мікрараёнамі Каменная Горка, Дамброўка, Захад.
Стрыт-арт
рэдагавацьВосеньню 2019 года на фасадах трох 12-павярховых жылых дамоў па вул. Прытыцкага 134, 136 і 150 створаны тры манументальных мурала «Будучыня». Муралы ўяўляюць сабой трыпьціх на тэму сучаснасьці і будучыні Беларусі[1]. Над стварэньнем трыпьціха працавалі мастакі Artez з Серьбіі (мурал «Фрыланс»), Mutus з Беларусі (мурал "Лічбавы свет"), Тонкі і Jofre Oliveras з Гіспаніі (мурал «Героі новага часу»). Праэкт быў рэалізаваны намаганьнямі адьміністрацыі Фрунзэнскага раёна Менска, стрыт-арт-актывістаў Urban Myths і кампаніі А1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКунцаўшчына (мікрараён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Триптих "Будучыня": новые минские муралы художников из Беларуси, Сербии и Испании. interfax.by. Праверана 2020-06-29 г.