Міжнародны зьезд славістаў

Славяназнаўчы сход у галіне гуманітарных навук, які ладзіцца кожныя 5 гадоў з 1929 году ў славянскіх краінах.

Міжнародны зьезд славістаў — славяназнаўчы сход у галіне гуманітарных навук, які ладзіцца кожныя 5 гадоў з 1929 году ў славянскіх краінах.

Міжнародны зьезд славістаў
16-ы зьезд (Бялград, 2018 г.)
16-ы зьезд (Бялград, 2018 г.)
Гады з 1929 году
Краіна Сэрбія
Горад Бялград (2018 г.)
Мова(-ы) славянскія
Псэўданім МЗС
Тэматыка славяназнаўства
Лэйбл Міжнародны камітэт славістаў
Склад славіст[d]

Службовымі мовамі зьезду ёсьць усе славянскія мовы, а таксама ангельская, нямецкая і француская[1]. З 1955 году зьезд праводзіцца Міжнародным камітэтам славістаў[2].

Сьпіс зьездаў

рэдагаваць

Двойчы зьезды адбываліся ў Польшчы, СССР і Чэхаславаччыне. Таксама двойчы зьезд праходзіў у 2 сталіцах — Бялградзе і Празе.

Дата Горад (дзяржава) Лік удзельнікаў (дзяржаваў)
16 2018 г., 20—27 жніўня Бялград (Сэрбія) 630 (42)
15 2013 г., 20—27 жніўня Менск (Беларусь) 622 (43)
14 2008 г., 10—16 верасьня Охрыд (Македонія) ? (38)
13 2003 г., 15—21 жніўня Любляна (Славенія)
12 1998 г., 27 жніўня — 3 верасьня Кракаў (Польшча)
11 1993 г., 31 жніўня — 7 верасьня Браціслава (Славаччына)
10 1988 г., 15—21 верасьня Сафія (Баўгарыя)
9 1983 г., 7—14 верасьня Кіеў (СССР)
8 1978 г., 3—9 верасьня Загрэб (Югаславія)
7 1973 г., 21—27 жніўня Варшава (Польшча)
6 1968 г., 7—13 жніўня Прага (Чэхаславаччына)
5 1963 г., 16—23 верасьня Сафія (Баўгарыя)
4 1958 г., 1—12 верасьня Масква (СССР)
3 1955 г., 15—21 верасьня Бялград (Югаславія)
2 1934 г., 23—29 верасьня Варшава (Польшча)
1 1929 г., 6—13 кастрычніка Прага (Чэхаславаччына)

15-ы зьезд

рэдагаваць

20—27 жніўня 2013 году 15-ы Міжнародны зьезд славістаў упершыню адбыўся ў Менску (Беларусь). Адкрытыя паседжаньні па сэкцыях прыняў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. Службовымі мовамі зьезду былі ўсе славянскія мовы, а таксама ангельская, нямецкая і француская. Сярод прадстаўнікоў 42 нацыянальных камітэтаў славістаў было 33 старшыні камітэтаў. Зь беларускага боку арганізатарам выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Таксама ладзіўся прыём ад імя Савету міністраў Рэспублікі Беларусь[1]. Найбольшае прадстаўніцтва сярод славянскіх краінаў мелі: Расея — 70 чалавек (11%) з 622 удзельнікаў, Польшча — 55 навукоўцаў, Украіна — 35. Ад Беларусі было 25 дасьледнікаў (4%). Сярод неславянскіх дзяржаваў найбольш славянаўзнаўцаў удзельнічала ад Нямеччыны — 45 прадстаўнікоў, што тлумачылася расьсяленьнем славянскай народнасьці лужычанаў на ўсходзе. Таксама ад ЗША было 35 дасьледнікаў[2].

Сярод 622 удзельнікаў з 43 краінаў 332 (53%) прадстаўлялі 13 славянскіх краінаў: Расею — 70, Польшчу — 55, Украіну — 35, Баўгарыю, Беларусь, Сэрбію і Чэхію — па 25, Харватыю — 20, Славаччыну і Македонію — па 15, Славенію — 12, Босьнію і Герцагавіну ды Чарнагорыю — па 5. Сярод 285 прадстаўнікоў ад 30 неславянскіх дзяржаваў былі ўдзельнікі з 4 частак сьвету:

  • 6 краінаў Азіі — Грузія (5), Ізраіль (2), Індыя (2), Казахстан (5), Турэччына (3) і Японія (5);
  • 2 краінаў Акіяніі — Аўстралія і Новая Зэляндыя (разам 5);
  • 2 краіны Паўночнай Амэрыкі — ЗША (35) і Канада (10);
  • 20 краінаў Эўропы — Аўстрыя (13), Бэльгія (10), Вугоршчына (15), Вялікабрытанія (15), Гішпанія (5), Грэцыя (5), Данія (5), Італія (20), Латвія (5), Летува (7), Малдова (5), Нарвэгія (5), Нідэрлянды (10), Нямеччына (45), Румынія (5), Фінляндыя (10), Францыя (15), Швайцарыя (5), Швэцыя (10) і Эстонія (5)[3].
  1. ^ а б Ларыса Цімошык. Дзе пачуць усе славянскія мовы адразу // Зьвязда : газэта. — 20 жніўня 2013. — № 154 (27519). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Ларыса Цімошык. Славісты: што пра іх трэба ведаць // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2013. — № 155 (27520). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Квоты ўдзелу ў XV Міжнародным зьездзе славістаў (Менск, 2013) // Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, 2 красавіка 2012 г. Праверана 11 верасьня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць