Мяцельскія
Мяце́льскія (па-польску: Metelscy, Mietelscy, Miecielscy, па-расейску: Метельские) – шэраг шляхецкіх родаў у ВКЛ, Польшчы, Расеі й Украіне.
Роды
рэдагавацьВялікапольская галіна
рэдагавацьМэльхіёр (? — пасьля 1585), пісар канінскае каралеўскае каморы, валодаў домам ля рынку ў Коніне, 2 лістапада 1556 выйшаў з-пад юрысдыкцыі гарадзкога старосты, вызвалены ад павіннасьцяў на карысьць караля й гораду. Каля 1567 прызначаны пісарам гродзкім канінскім, якую займаў да каля 1585. У 1572 пазычаў 50 злотых у Бартломея Лісецкага, у 1574 63 злотых Марка Мэера, познанскага жыда. У 1584 няўдала спрабаваў атрымаць інтранісію вёскі Багуслаў, што належыла Дзяжбінскім. Ж. – Ядзьвіга Брадзоўская (? — пасьля 1568)
Ян з сандамірскага павету, ж. – Люцыя Ценская, у 1576 пазычала 22 грошы Станіслава Суліслаўскага
Ядзьвіга (? — да 1618), м. – Анджэй Зьберскі (? — да 1618)
Ядзьвіга (? — да 1622), м. – 1584 Станіслаў Кашубскі (? — да 1622)
Валерыян, ж. – (4 верасьня 1650, Познань, касьцёл Сьвятой Кацярыны) – Марыяна Мшамноўская
Ян (? — да 1673), ж. – Ганна Хваленцкая, у другім шлюбе жонка Мікалая Гамалеўскага
Вацлаў, да 1666 таварыш панцырнай харугвы гетмана польнага кароннага Любамірскага, ж. – Канстанцыя Валь, сястра Аляксандра Валя, удава Анджэя Падленскага
Магдалена (? — да 1678), м. – Ян Вольскі (? — да 1678)
Ян, аканом у Палаеве, сьведка 9 чэрвеня 1720
Станіслаў, пісар правэнтовы ў Сплаве ў 1753, адміністратар Сплавя 1758, ж. – Зоф’я Танская
- Юзаф Казімеж Францішак (17 сакавіка 1753 — 7 чэрвеня 1758)
- Клет Каспар Мэльхіёр Балтазар Францішак Ксавэры (ахрышчаны 8 студзеня 1755)
- Павал (? — 11 ліпеня 1759)
- Войцех Пётр (Кабыльнікі, ахрышчаны 26 красавіка 1767)
- Ваўжынец Бартломей (Сплаў, 24 жніўня 1775)
- Салямэя Катажына Вікторыя Францішка (ахрышчаная 17 лістапада 1756)
- Эўфэмія Марыяна Францішка (16 верасьня 1760 — ?)
- Дарота Брыгіда Вікторыя (Кабыльнікі, ахрышчаная 4 сакавіка 1765)
Францішак, пісар срэмскага староства ў 1760
Станіслаў, ж. – Разалія (? — пасьля 1765), д. Юзафа й Францішка з Тымянецкіх Мікалаеўскіх
Багуміла, м. – да 24 верасьня 1800 Ян Канты Пашкоўскі, дзяржаўца Бжостава
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьпіс родаў, што карысталіся польска-літоўскімі гербамі (рас.)
- Мяцельскія (пол.)
- Мяцельскія (пол.)