Мяхач

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Мяха́ч[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 15 км на поўдзень ад Грабянёў, за 26 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, на мяжы з Украінай. Самы паўднёвы населены пункт Лельчыцкага раёну. Мяхач уваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.

Мяхач
трансьліт. Miachač
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Грабянёўскі
Вышыня: 152 м н. у. м.
Насельніцтва: 7 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
СААТА: 3228852039
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°32′43″ пн. ш. 28°21′30″ у. д. / 51.54528° пн. ш. 28.35833° у. д. / 51.54528; 28.35833Каардынаты: 51°32′43″ пн. ш. 28°21′30″ у. д. / 51.54528° пн. ш. 28.35833° у. д. / 51.54528; 28.35833
Мяхач на мапе Беларусі ±
Мяхач
Мяхач
Мяхач
Мяхач
Мяхач
Мяхач

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомы з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.

У чэрвені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 24 жыхары. Ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мэмарыяльным комплексе Хатынь.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 8 двароў, 42 жыхары; 1917 год — 10 двароў, 60 жыхароў; 1940 год — 14 двароў, 46 жыхароў; 1998 год — 5 двароў, 12 жыхароў; 1999 год — 13 жыхароў; 2000 год — 7 двароў, 15 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 7 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзйнічае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць