Ь

(Перанакіравана з «Мяккі знак»)
Ь
Ь
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

Ь, ь (мяккі знак, або састарэлае — ерь, або ёр) — 29-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых славянскіх кірылічных альфабэтах: 28-я ў баўгарскім, 30-я ў расейскім і 31-я ва ўкраінскім (перамешчаная на цяперашняе месца ў 1990 годзе, а была апошняй); з сэрбскага прыбраная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзі, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сэрбскага, ня ўводзілася. Самастойнага гуку не абазначае, можа разглядацца як дадатковая літара, мяняе значэньне папярэдняй літары. Ва ўкраінскай таксама выкарыстоўваецца ў спалучэньні ьо, адпаведным беларускай літары Ё пасьля зычных; ў сучасным баўгарскім правапісе толькі так і выкарыстоўваецца. Таксама ёсьць у альфабэтах некаторых неславянскіх моваў, у пісьмовасьці якіх можа сустракацца ў нечаканых месцах: напрыклад, пасьля галосных знакаў. У кірыліцы звычайна лічыцца 31-ай паводле парадку і выглядае як Early Cyrillic letter Yeri.png; у глаголіцы мае выгляд Glagolitic yerj.svg.

Лічбавае значэньнеРэдагаваць

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ь ня мае лічбавага значэньня.