Гранд-Эст (па-француску: Grand Est, даслоўна Вялікі Ўсход) — рэгіён Францыі, утвораны ў адпаведнасьці з тэрытарыяльнай рэформай францускіх рэгіёнаў 2014 году[1] шляхам аб’яднаньня былых рэгіёнаў Эльзас, Лятарынгія і Шампань-Ардэны. Датай утварэньня новага рэгіёну лічыцца 1 студзеня 2016 г.[2]. Да верасьня 2016 году меў часовую назву Эльзас — Шампань-Ардэны — Лятарынгія. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Страсбург. Насельніцтва 5 552 388 чалавек (2013). Плошча 57 433 км². Рэгіён улучае 10 дэпартамэнтаў, 200 кантонаў і 5 195 камунаў.

Гранд-Эст
Grand Est
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Страсбург
Улучае Дэпартамэнты:
Ардэны (08)
Об (10)
Марна (51)
Верхняя Марна (52)
Мёрт і Мазэль (54)
Мёз (55)
Мазэль (57)
Ніжні Райн (67)
Верхні Райн (68)
Вагезы (88)

200 кантонаў
5 195 камунаў
Найбуйнейшыя гарады Страсбург, Рэймс, Мэц, Мюлюз, Нансі
Дата ўтварэньня 1 студзеня 2016
Прэзыдэнт савету Філіп Рышэр
Афіцыйныя мовы француская мова
Мовы ва ўжытку дыялекты нямецкай мовы (эльзаскі, лятарынскі), лятарынскі дыялект францускай мовы, шампанская мова, француская (афіцыйная)
Насельніцтва (2013)
5 552 388 (6-е месца)
Шчыльнасьць 97 чал./км²
Плошча 57 433 км² (5-е месца)
Месцазнаходжаньне Гранд-Эсту
Гранд-Эст на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 FR-GES
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць