Мыш курганчыкавая
Мыш курганцава (Mus spicilegus) — жывёла клясы сысуноў сямейства Мышы (Muridae).
Мыш курганцава | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Мыш Mus |
Від | Мыш курганцава |
Бінамінальная намэнклятура | |
Mus spicilegus Petényi, 1882 | |
Арэал | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі (Албанія, Аўстрыя, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Грэцыя, Вугоршчына, Малдова, Паўночная Македонія, Расея, Румынія, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія), на вышынях 0–200 м. Сустракаецца ў розных адкрытых месцах пражываньня, уключаючы натуральныя стэпавыя лугі, пашы і збожжавыя палі, фруктовыя сады, адкрытыя лясы, узьлескі і паляны. Лясоў і паселішчаў людзей пазбягае.
Постаць
рэдагавацьЯго даўжыня складае ад 70 да 80 мм, даўжыня хваста складае ад 55 да 65 мм, маса ад 9 да 20 г. Верх пераважна аднастайна-шэры; ніз і ногі ад шараватага да бялёсага колеру. Хвост больш тонкі, чым у іншых роднасных відаў.
Лад жыцьця
рэдагавацьСілкуецца збожжам і насеньнем, якія назапашвае зімой у засыпаным глебай насыпе, збудаваным над гнездавой камерай; адзін курган можа мець дыямэтр да 400 см (характэрна больш 100–200 см) і змяшчаць да 10 кг збожжа. Групы з 4–14 мышэй супрацоўнічаюць, каб пабудаваць гэтыя курганы.
Крыніцы
рэдагаваць- Coroiu, I., Kryštufek, B. & Vohralík, V. 2016. Mus spicilegus. The IUCN (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — ISBN 0801880327. (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |