Мыш курганцава (Mus spicilegus) — жывёла клясы сысуноў сямейства Мышы (Muridae).

Мыш курганцава
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаМышы (Muridae)
РодМыш Mus
ВідМыш курганцава
Бінамінальная намэнклятура
Mus spicilegus
Petényi, 1882
Арэал
 [[wikispecies:Mus spicilegus
|Мыш курганцава на Віківідах]]

Распаўсюджваньне рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі (Албанія, Аўстрыя, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Грэцыя, Вугоршчына, Малдова, Паўночная Македонія, Расея, Румынія, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія), на вышынях 0–200 м. Сустракаецца ў розных адкрытых месцах пражываньня, уключаючы натуральныя стэпавыя лугі, пашы і збожжавыя палі, фруктовыя сады, адкрытыя лясы, узьлескі і паляны. Лясоў і паселішчаў людзей пазбягае.

Постаць рэдагаваць

Яго даўжыня складае ад 70 да 80 мм, даўжыня хваста складае ад 55 да 65 мм, маса ад 9 да 20 г. Верх пераважна аднастайна-шэры; ніз і ногі ад шараватага да бялёсага колеру. Хвост больш тонкі, чым у іншых роднасных відаў.

Лад жыцьця рэдагаваць

Сілкуецца збожжам і насеньнем, якія назапашвае зімой у засыпаным глебай насыпе, збудаваным над гнездавой камерай; адзін курган можа мець дыямэтр да 400 см (характэрна больш 100–200 см) і змяшчаць да 10 кг збожжа. Групы з 4–14 мышэй супрацоўнічаюць, каб пабудаваць гэтыя курганы.

Крыніцы рэдагаваць