Музэй навукі і космасу (Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна)

музэй у Сан-Крыстабаль-дэ-Ля-Лягуне (Тэнэрыфэ, Канарскія астравы, Гішпанія)

Музэ́й наву́кі і ко́смасу (па-гішпанску: El Museo de las Ciencias y el Cosmos) — астранамічны, тэхналягічны і навуковы музэй, які знаходзіцца ў месьце Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Гішпанія). Адкрыты ў 1993 року, стаў галоўным астранамічна-навуковым музэем Канарскіх астравоў і ўсяго Макаранэзійскага архіпэлягу.

Музэй навукі і космасу
Месцазнаходжаньне
Створаны 1993[1]
Заснавальнік Астраўная рада Тэнэрыфэ[d][1] і Канарскі інстытут астрафізыкі[d][1]
museosdetenerife.org/mcc…

Мінуўшчына

рэдагаваць

Будынак музэю спраектавалі архітэктары Жордзі Гарсэз і Энрык Сорыя. Ён мае форму паўзоркі і знаходзіцца каля Канарскага інстытуту астрафізыкі[2]. Адкрыцьцё музэю 11 траўня 1993 року наведаў расейскі касманаўт Сяргей Крыкалёў[2].

Экспазыцыя

рэдагаваць
 
Музэйны радыётэлескоп
 
На музэйнай выставе

Музэй ствараўся як сучасны музэй навукі, дзе экспанаты вывучаюцца інтэрактыўна з дапамогай дысплэяў[3].

Большая частка экспазыцыі аддадзеная астранамічнай тэматыцы. У сталай частцы выставы раскрываюцца пытаньні вярчэньня Зямлі, сонечнай актыўнасьці, чорных дзірак. Зь іншых галінаў навукі прыведзеныя прынцыпы работы рычагу, мабільнага тэлефону, органаў чалавека. У астранамічным пакоі знаходзяцца макеты Вялікага Канарскага тэлескопу, абсэрваторыяў Тэйдэ і Роке-дэ-лёс-Мучачас[2][4]. У плянэтарыі музэю можна разглядаць да 2800 зорак, таксама праводзяцца відэапаказы[5].

На двары музэю знаходзіцца радыётэлескоп з каардынатамі гары Тэнэрыфэ на Месяцы, а таксама малы тэлескоп[2] і аналематычны сонечны гадзіньнік[4].

Дзейнасьць

рэдагаваць
 
Прыпынак трамваю ля музэю

Ля музэю знаходзіцца прыпынак 1-й лініі Тэнэрыфскага трамваю[6].

Часы працы: з 9:00 да 20:00 з аўторка па суботу, з 10:00 да 17:00 у нядзелі, панядзелкі і сьвяты. Вольны ўваход — штопятніцы і суботы з 16:00 да 20:00, у сьвяты — з 13:00 да 17:00.

  1. ^ а б в https://www.museosdetenerife.org/mcc-museo-de-la-ciencia-y-el-cosmos/pagina/ver/historia
  2. ^ а б в г Historia (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
  3. ^ Presentación (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
  4. ^ а б General guide to the Science and Cosmos Museum (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
  5. ^ Planetario (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
  6. ^ Visitas (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.