Мошэ Бярнштэйн
Мо́шэ Бярнштэ́йн (па-ангельску: Moshe Bernshtein, 1920, Бяроза — 2006, Ізраіль) — жыдоўскі мастак, паэт.
Моше Бярнштэйн | |
Дата нараджэньня | 1920 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бяроза, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 2006 |
Месца сьмерці | Ізраіль |
Месца пахаваньня | |
Занятак | мастак, паэт |
Плынь | жывапіс, малюнак, графіка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1920 року ў Бярозе ў сям’і артадаксальных жыдоў. Скончыўшы тут Талмуд Тору і школу Тарбуту, пераехаў у Варшаву дзеля навучаньня выяўленчаму мастацтву.
У 1935 паступіў у мастацкую акадэмію Вільні. Пасьля падзелу Польшчы ў 1939 пераехаў у Беласток, значны жыдоўскі мастацкі і культурны цэнтар. Здолеў пазьбегнуць этапаваньня ў Беластоцкае гета, уцёкшы ў Расею. Асеў у Саратаве, працаваў у калгасе, пасьля мастаком у адной з вытворчых майстэрняў.
Па вайне выехаў у Польшчу, адтуль разам зь іншымі ўцекачамі празь Нямеччыну ў Італію. Карабель, які перавозіў нелегальных імігрантаў, быў арыштаваны брытанцамі падчас высадкі ў Палестыне, Машэ Бярнштэйн разам зь іншымі нелегаламі трапіў у канцэнтрацыйны лягер на Кіпры. Праз два рокі ён здолеў урэшце трапіць у Палестыну і ў жніўні 1948 мабілізаваны ў войска.
Пасьля службы некалькі рокаў жыў у кібуцы Эйн-Гарод, ажаніўся і гадаваў дзьвюх дачок.
Творчасьць
рэдагавацьУ 1949 року ўпершыню выставіў свае творы на выставе мастакоў-рэпатрыянтаў у Тэль-Авіве. Агулам удзельнічаў у больш як 50 мастацкіх выставах. Працы экспанаваліся ў Расеі, ЗША, Нідэрляндах, Францыі, Італіі, Вэнэсуэле.
Працаваў у галіне жывапісу, малюнку і графікі. Валодаў тэхнікай тэмперы, акрылавымі фарбамі, тушай.
Працы захоўваюцца ў музэях і прыватных калекцыях у Ізраілі і за мяжой.
Узнагароды
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Алена Зялевіч. Выкрадзенае дзяцінства // Новы час. — 4 траўня 2011. — № 18 (289).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс(недаступная спасылка) (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |