Мохаў

вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Мо́хаў[1]вёска ў Каўпенскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці.

Мохаў
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лоеўскі
Сельсавет: Каўпенскі
Тэлефонны код: +375 2347
Геаграфічныя каардынаты: 52°0′3.03″ пн. ш. 30°44′21.85″ у. д. / 52.0008417° пн. ш. 30.7394028° у. д. / 52.0008417; 30.7394028Каардынаты: 52°0′3.03″ пн. ш. 30°44′21.85″ у. д. / 52.0008417° пн. ш. 30.7394028° у. д. / 52.0008417; 30.7394028
Мохаў на мапе Беларусі
Мохаў
Мохаў
Мохаў

География рэдагаваць

Месцазнаходжаньне рэдагаваць

За 8 км на поўнач ад Лоева, 56 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі ГомельКаленкавічы), 75 км ад Гомелю.

Гідраграфія рэдагаваць

На ўсход ад вёскі возера Мохава ды пойма ракі Дняпро.

Транспарт рэдагаваць

Побач аўтадарога ЛоеўРэчыца. Пляніроўка складаецца з доўгай, ледзь выгнутай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі, на ўсход ад якой паралельна проходзіць короткая вуліца, злучаная з галоўнай 2 завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя рэдагаваць

Выяўлена археолягамі гарадзішча VII—III стагоддзя да н. э. (за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Шолахава Гара), гарадзішча VII веку да н. э. — II века н. э. (за 2,5—3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі), гарадзішча VII веку да н. э. — V века н. э. (за 2 км на поўнач ад вёскі), безкурганны могільнік железнага веку (за 1 км на захад ад гарадзішча), курганны могільнік (на паўночны ўсход ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых мясцін з даўніх часоў[2]. Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагодзьдзя як вёска Мохава, на тракце БабруйскЧарнігаў.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У архіўных крыніцах 1811 згадваецца як уладаньне графа Рафайлава, у Речыцкім павеце Менская губэрні. У 1879 у складзе Лоеўскага царкоўнага прыходу. Згодна зь перапісам 1897 дзейнічала школа граматы, у Лоеўскай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні.

З 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 цэнтар Мохаўскага сельсавету Лоеўскага раёну Речыцкай, з 9 ліпеня 1927 Гомельскай акругі. У 1930 арганізаваны калгас «Герой працы». У час нямецка-савецкай вайны акупанты ў 1943 спалілі 10 двароў ды забілі 23 жыхары. Згодна зь перапісам 1959 у складзе саўгасу «Лоеўскі» (цэнтар — г. п. Лоеў). Месьціцца аддзяленьне сувязі, клюб, пачатковая школа, бібліятэка, фэльшэрска-акушэрскі пункт. На міжнародным конкурсе «Прыз Братыславы» ў 1997 трыё вясковага клюбу атрымала бронзавы мэдаль.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1850 — 57 гаспадарак, 235 жыхароў.
  • 1897 — 66 гаспадарак (згодна зь перапісам).
  • 1908 — 112 гаспадарак, 719 жыхароў.
  • 1940 — 148 гаспадарак.
  • 1959 — 930 гаспадарак (згодна зь перапісам).
  • 1999 — 187 гаспадарак, 359 жыхароў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гісторыя аднаго помніка. Відэаінтэрвію з доктарам гістарычных навук Алегам Макушнікавым пра курганны могільнік ля вёскі Мохаў.

Літаратура рэдагаваць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць