Моніка Бэлюччы
Мо́ніка Бэлю́ччы (па-італьянску: Monica Bellucci; нар. 1964) — італьянская кінаакторка.
Моніка Бэлюччы | |
Monica Bellucci | |
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1964 (60 гадоў)[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Чыта ды Кастэла, Умбрыя |
Грамадзянства | Італія |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | з 1990 году |
Дзеці | Deva Cassel[d] і Léonie Cassel[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000899 |
Біяграфія
рэдагавацьМоніка Бэлюччы нарадзілася 30 верасьня 1964 году ў невялікім італьянскім горадзе Чыта ды Кастэла, правінцыя Умбрыя. Бацька — Рамано Бэлюччы, уладальнік кампаніі грузаперавозак. Пасьля канчатка школы Бэлюччы паступае на юрыдычны факультэт Унівэрсытэта Пэруджы. З мэтай зарабіць грошай на навучаньне яна пачынае падзарабляць мадэльлю, неўзабаве гэта становіцца асноўнай яе прафэсіяй. У 1988 годзе Бэлюччы кідае вучобу і пераязджае ў Мілян, цэнтар італьянскай моднай індустрыі. Тут яна падпісвае кантракт з мадэльным агенцтвам «Эліт», а праз год яна пераязджае ў Парыж.
У самым пачатку сваёй кар’еры яна стала тварам брэнда «D&G», пазіравала вядомаму італьянскаму фатографу Аліў’ера Таскані і Рычарду Авэдону, які ў свой час здымаў Мэрылін Манро.
Да 1989 году Моніка ўжо пасьпела папрацаваць і ў Парыжы і па той бок акіяна — у Нью-Ёрку. Нягледзячы на тое, што ёй атрымалася дамагчыся велізарнага посьпеху за гэтак кароткі час, пасьпеўшы папрацаваць на паказах Долчэ-Габана і Эль, Моніка разумее, што можа дамагчыся яшчэ большага посьпеху ў якасьці акторкі. Яна стала наведваць курсы акторскага майстэрства і прынялася вучыць ангельскую і францускую мовы.
З 1990 году Бэлюччы пачынае здымацца ў кіно, яе першай роляй становіцца праца ў італьянскім тэлевізійным фільме «Жыцьцё з сынамі». Неўзабаве Фрэнсіс Форд Копала заўважыў яе на вокладцы моднага часопіса і запрасіў на кастынг у сваёй новай карціне. Так яна ў 1992 годзе трапляе ў Галівуд і мае ролю нявесты Дракулы ў стужцы «Дракула», дзе яе партнэрамі па фільме сталі Вайнона Райдэр, Гэры Олдман, Кіяну Рыўз і Энтані Хопкінс.
Рэжысэр Жыль Мімуні стаў першым, хто рызыкнуў даць Бэлюччы галоўную ролю. У 1996 годзе Бэлюччы ўдала дэбютуе ў францускім кіно, здымаючыся ў фільме «Кватэра». За ролю ў гэтай карціне акторка намінуецца на прэмію Сэзар. На здымках фільма «Кватэра» Моніка Бэлюччы знаёміцца са сваім будучым мужам францускім акторам Вэнсанам Касэлям. Увосень 2004 г. у іх нараджаецца дзяўчынка, якую назвалі Дзевай. У 2000 годзе выходзіць карціна «Малена», якая канчаткова зацьвердзіла Бэлюччы як таленавітую акторку. Дадзеная карціна прынесла Моніцы сусьветную вядомасьць.
Разам з Касэлям Моніка здымаецца яшчэ ў цэлым шэрагу карцін, сярод якіх найболей прыкметныя «Дабэрман» (1997), «Братэрства ваўка» (2001), «Незваротнасьць» (2002). Апошні фільм стаў сэнсацыяй Канскага кінафэсту 2002 году. Наяўная ў карціне 9-хвілінная сцэна гвалту (гераіню Бэлюччы жорстка гвалтуе наркаман) выклікала буру нэгатыва ў гледачоў, частка зь якіх у знак пратэсту пакінула залю. Што цікава: на кінафэсьце ў Стакгольме карціна атрымала прыз.
Даўно пакінуўшы мадэльны бізнэс, Моніка не перастала здымацца, яна стала больш выбарчай. Акторка адпрэчыла прапанову «Плэйбоя» пра фотасэсію коштам больш 3 мільёнаў даляраў, затое зьявілася на вокладцы Esquire, апранутая толькі ў чорную ікру.
Нягледзячы на тое, што Моніцы атрымалася дасягнуць небывалых вышынь як у мадэльным бізнэсе, так і акторскай кар’еры, ёй не дае жыцьця мара аднойчы згуляць разам зь яе кумірам — Робэртам дэ Ніра.
З 2001 году Моніка Бэлюччы зьяўляецца тварам ювэлірнай кампаніі Cartier.
Фільмаграфія
рэдагавацьГод | Руская назва | Арыгінальная назва | Персанаж |
---|---|---|---|
1990 | Сталыя дзеці (TV) | Vita coi figli | |
1990 | Брыганці | Briganti | |
1991 | Злоўжываньне | Riffa, La | Франчэска |
1992 | Лёс Астыната | Ostinato destino | Марына і Анжэла |
1992 | Дракула | Dracula | нявеста Дракулы |
1995 | Сьнежны камяк | Mitici, I | Дэбора |
1995 | Сьнежка | Palla di neve | Мэліна |
1995 | Ёсіф (TV) | Joseph | Жонка фараона |
1995 | Рэшткі | Cielo è sempre più blu, Il | |
1996 | Кватэра | L’Appartement | Ліза |
1997 | Дабэрман | Dobermann | Наталі |
1997 | Стрэсаці | Stressati | |
1997 | Дрэнны жанр | Mauvais genre | Каміль |
1997 | Якім ты мяне жадаеш | Come mi vuoi | Нэліна |
1998 | Асалода | Plaisir | |
1998 | Кампраміс | Compromis | |
1998 | Сьвята ня будзе | Ultimo capodanno, L | Жулія |
1998 | Благі тон | A los que aman | Валерыя |
1999 | Непакорлівы | Méditerranées | Маргарыта |
1999 | Як рыбка без вады | Comme un poisson hors de l’eau | Мюртыль |
2000 | Пад падазронам | Under Suspicion | Шанталь |
2000 | Малена | Malèna | Малена |
2000 | Фрэнк Спадонэ | Franck Spadone | Лаўра |
2001 | Братэрства ваўка | Le Pacte des loups | Сыльвія |
2002 | Астэрыкс і Абэлікс: Місія «Клеапатра» | Astérix & Obélix: Mission Cléopâtre | Клеапатра |
2002 | Незваротнасьць | Irréversible | Алекс |
2003 | Матрыца: Перазагрузка | The Matrix Reloaded | Пэрсэфона |
2003 | Матрыца: Рэвалюцыя | The Matrix Revolutions | Пэрсэфона |
2003 | Сьлёзы Сонцы | Tears of the Sun | Ліна Хэндрыкс |
2004 | Запал Хрыстовы | The Passion of the Christ | Марыя Магдаліна |
2004 | Таемныя агенты | Agents secrets | Ліза |
2004 | Яна ненавідзіць мяне | She Hate Me | Сымона Банасэра |
2005 | Браты Грым | The Brothers Grimm | Каралева Люстэркі |
2005 | Колькі ты каштуеш? | Combien tu m’aimes? | Даніэла |
2006 | Шайтан | Sheitan | Прыгожая вампірша |
2006 | Прыстрэль іх | Shoot 'Em Up | Донна Квінтана |
2006 | Братэрства каменя | Concile de Pierre | Лаўра Сіпрыен |
2006 | Напалеон | Napoléon | Баранэса Эмілія Спэцыялі |
2007 | Цэнтральнасьць | Centricity | |
2007 | Кіраўніцтва па каханьні 2 — наступныя часткі | Manuale d’amore 2 — Capitoli successivi | |
2007 | Другое дыханьне | Deuxième souffle | Мануш |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Моніка Бэлюччы (анг.) на сайце IMDb
- Monica Bellucci — расейскамоўны фан-сайт
- Monica-Belluci.net (анг.)
- Monica Bellucci Online (анг.)
- Monica Bellucci (фан-сайт)
- Monica Bellucci (італ.)