Мара

непрацяглы адрыў ад вакольнай рэальнасьці

Мара, таксама Мроя[1] — запаветнае жаданьне, ідэалізаваная мэта, якая абяцае шчасьце. Мара можа быць у кожнага чалавека, але таксама кажуць пра мару сацыяльных групаў, грамадзкіх клясаў. Мара зьяўляецца адной з асноўных тэм рамантычнай літаратуры, кінафільмаў. Звычайна лічаць, што летуценнасьць ўласьцівая маладому пакаленьню. Мара таксама зьяўляецца ідэалягічным клішэ, выкарыстоўваным у прапагандзе, напрыклад «мара аб свабодзе», «мара аб сьветлай будучыні», «мара аб бясьпечных адносінах». У ЗША папулярна клішэ «амэрыканская мара». Часам мары прыпісваюць колер — «блакітная мара», «ружовая мара». Гэтак жа мары бываюць не гэтак глабальнымі, як гэта прынята лічыць. У аднаго чалавека можа быць некалькі «мараў». Гэта могуць быць проста жаданьні, па нейкіх прычынах не выкананыя ў момант іх узьнікненьня, але чалавек усё ж жадае, каб яны ўвасобіліся ў рэальнасьць. Напрыклад, такой марай можа быць жаданьне паехаць у нейкае месца — гэта не ашчасьціць чалавека да канца яго дзён, затое ён будзе ўспамінаць аб гэтай падзеі досыць доўга, як аб адным з найбольш прыемных момантаў у якім-небудзь пэрыядзе яго жыцьця.

  1. ^ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.350.Мроі — мары, летуценні