«Браты Грым» (па-ангельску: The Brothers Grimm) — амэрыканскі прыгодніцкі фільм рэжысэра Тэры Гіліяма, выдадзены ў 2005 годзе паводле сцэнара Эрэна Кругера. Бюджэт фільму склаў 80 млн даляраў ЗША.

Браты Грым
па-ангельску: The Brothers Grimm
Жанр фэнтэзійны фільм[d][1][2][3][…], мешаніна[d], прыгодніцкі фільм[4], фільм жахаў[d][4], кінакамэдыя[4] і фільм пра вервольфаў[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Лэсьлі Ўокер[d]
Мастак Guy Hendrix Dyas[d]
Вытворчасьць ‎Мэтра-Голдвін-Маер, Summit Entertainment[d] і The Weinstein Company[d]
Распаўсюд Dimension Films[d], Netflix і Microsoft Store[d]
Дата выхаду 2005 і 6 кастрычніка 2005[11]
Працягласьць 119 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова, італьянская мова, нямецкая і француская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Да біяграфіяў рэальных нямецкіх зьбіральнікаў фальклёру й сыстэматызатараў нямецкай мовы братоў Вільгельма й Якаба Грым гэты фільм мае толькі ўскоснае дачыненьне, хоць у ім выкарыстаны матывы многіх запісаных імі вядомых казак.

Дзеяньне фільму адбываецца ў пачатку XIX стагодзьдзя ў заходняй частцы Нямеччыны, акупаванай войскамі напалеонаўскай Францыі. Браты Ўіл (анг. Will, па сутнасьці — Вільгельм) Грым (Мэт Дэйман) і Джэйк (анг. Jake, па сутнасьці — Якаб) Грым (Гіт Лэджэр) — дробныя жулікі, якія зарабляюць на жыцьцё выгнаньнем «паскудзьдзя», пры гэтым ролю «паскудзьдзя» гуляюць іхныя памочнікі. Аднак аднойчы яны трапляюць у рукі да францускага генэрала Дэлятомба (Джонатан Прайс), які прымушае іх заняцца выкрыцьцём куды больш маштабнага ашуканскага «чараўніцтва»: у адной вёсцы хтосьці выкрадае дзяўчынак, абстаўляючы выкраданьні як праявы чараўніцтва. Каб браты ня зьбеглі, ён адпраўляе зь імі свайго падручнага — катавальных справаў майстра Кавальдзі (Пэтэр Стормарэ).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць