Марыя Магдаліна

новазапаветная постаць

Марыя Магдаліна (іўр. מרים המגדלית, стар.-грэц. Μαρία ἡ Μαγδαληνή, лац. Maria Magdalena) — хрысьціянская сьвятая, якая была пасьлядоўніцай і міраносіцай Ісуса Хрыста. Паводле Дабравесьця, ішла сьледам за Хрыстом, прысутнічала пры яго расьпяцьці й была сьведкай яго пасьмяротнага зьяўленьня.

Марыя Магдаліна
Марыя Магдаліна, карціна П’етра Пэруджына
Сьвятая
Нарадзілася пач. 1 ст., Магдала (Галілея, Рымская імпэрыя)
Памерла 1 ст., Эфэс (правінцыя Азія, Рымская імпэрыя)
Шануецца усімі хрысьціянамі, багаямі
У ліку роўнаапостальных
Дзень памяці 22 ліпеня [ст. ст. 4 жніўня]

У праваслаўнай і каталіцкай цэрквах шанаваньне Магдалены адрозьніваецца: праваслаўе шануе яе выключна як міраносіцу, якую вылечылі ад сямі дэманаў і фігуруе толькі ў некалькіх эвангельскіх эпізодах, а ў традыцыі каталіцкай царквы доўгі час было прынята атаясамліваць зь ёю вобраз блудніцы, што каецца, і Марыю зь Віфаніі, а таксама прыкладаць шырокі легендарны матэрыял.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Марыя паходзіла зь места Магдала на беразе Тыверыядзкага возера (Галілея, Рымская імпэрыя; цяпер Паўночная акруга, Ізраіль). Пасьля 30-га году ад Н.Х. атрымала ў Ісуса Хрыста ацаленьне ад душэўнага разладу, калі той спыняўся на беразе Тыверыядзкага возера ў ваколіцах Магдалы. Пасьля вылячэньня пастаянна суправаджала Ісуса і служыла яму. Была сьведкай расьпяцьця Ісуса Хрыста. На 3-і дзень пасьля яго расьпяцьця першай прыйшла да яго пахавальнай пячоры, якую знайшла пустой. У выніку стала першай, хто паведаміў вучням Ісуса, што Хрыстос уваскрос[1].

Памерла ў Эфэсе (правінцыя Азія, Рымская імпэрыя; цяпер правінцыя Ізьмір, Турэччына), калі суправаджала Багародзіцу Марыю, якая была маці Ісуса Хрыста.

У 886 годзе мошчы Марыі Магдаліны перанесьлі з Эфэса ў канстантынопальскі манастыр сьвятога Лазара (Бізантыйская імпэрыя; цяпер Турэччына). 12 красавіка 1204 году крыжакі на чале з Баніфацыем І Манфэрацкім захапілі Канстантынопаль. У выніку галаву Марыі Магдаліны вывезьлі ў Праванскае княства. З 1280 году яна захоўваецца ў царкве Сэн-Максімэн-ля-Сэнт-Бом (цяпер дэпартамэнт Вар, рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг, Францыя). 29 траўня 1453 году асманскія войскі на чале з Мэхмэдам II Заваёўнікам захапілі Канстантынопаль. Пасьля гэтага частку мошчаў перанесьлі ў 4 манастыры на гары Атон (Асманская імпэрыя; цяпер вобласьць Сярэдняя Македонія, Грэцыя). Левая рука захоўваецца ў манастыры Сымона Пятра[1]. Стапа — у манастыры Эсьфігмэну. Часьціцы — у манастырах Дахіяру і Кутлумушу.

Беларусь

рэдагаваць

У 1847 годзе ў Менску пабудавалі Царкву Сьвятой Марыі Магдаліны (Старажоўка, цяпер Цэнтральны раён Менска)[1].

  1. ^ а б в Вольга Мядзьведзева. Цяпло праз дзьве тысячы гадоў // Зьвязда : газэта. — 21 красавіка 2012. — № 79 (27194). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марыя Магдалінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў