Моніка Бэлюччы

італьянская кінаакторка

Мо́ніка Бэлю́ччы (па-італьянску: Monica Bellucci; нар. 1964) — італьянская кінаакторка.

Моніка Бэлюччы
Monica Bellucci
Дата нараджэньня 30 верасьня 1964 (60 гадоў)[1]
Месца нараджэньня Чыта ды Кастэла, Умбрыя
Грамадзянства Італія
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці з 1990 году
Дзеці Deva Cassel[d] і Léonie Cassel[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000899

Біяграфія

рэдагаваць

Моніка Бэлюччы нарадзілася 30 верасьня 1964 году ў невялікім італьянскім горадзе Чыта ды Кастэла, правінцыя Умбрыя. Бацька — Рамано Бэлюччы, уладальнік кампаніі грузаперавозак. Пасьля канчатка школы Бэлюччы паступае на юрыдычны факультэт Унівэрсытэта Пэруджы. З мэтай зарабіць грошай на навучаньне яна пачынае падзарабляць мадэльлю, неўзабаве гэта становіцца асноўнай яе прафэсіяй. У 1988 годзе Бэлюччы кідае вучобу і пераязджае ў Мілян, цэнтар італьянскай моднай індустрыі. Тут яна падпісвае кантракт з мадэльным агенцтвам «Эліт», а праз год яна пераязджае ў Парыж.

У самым пачатку сваёй кар’еры яна стала тварам брэнда «D&G», пазіравала вядомаму італьянскаму фатографу Аліў’ера Таскані і Рычарду Авэдону, які ў свой час здымаў Мэрылін Манро.

Да 1989 году Моніка ўжо пасьпела папрацаваць і ў Парыжы і па той бок акіяна — у Нью-Ёрку. Нягледзячы на тое, што ёй атрымалася дамагчыся велізарнага посьпеху за гэтак кароткі час, пасьпеўшы папрацаваць на паказах Долчэ-Габана і Эль, Моніка разумее, што можа дамагчыся яшчэ большага посьпеху ў якасьці акторкі. Яна стала наведваць курсы акторскага майстэрства і прынялася вучыць ангельскую і францускую мовы.

З 1990 году Бэлюччы пачынае здымацца ў кіно, яе першай роляй становіцца праца ў італьянскім тэлевізійным фільме «Жыцьцё з сынамі». Неўзабаве Фрэнсіс Форд Копала заўважыў яе на вокладцы моднага часопіса і запрасіў на кастынг у сваёй новай карціне. Так яна ў 1992 годзе трапляе ў Галівуд і мае ролю нявесты Дракулы ў стужцы «Дракула», дзе яе партнэрамі па фільме сталі Вайнона Райдэр, Гэры Олдман, Кіяну Рыўз і Энтані Хопкінс.

Рэжысэр Жыль Мімуні стаў першым, хто рызыкнуў даць Бэлюччы галоўную ролю. У 1996 годзе Бэлюччы ўдала дэбютуе ў францускім кіно, здымаючыся ў фільме «Кватэра». За ролю ў гэтай карціне акторка намінуецца на прэмію Сэзар. На здымках фільма «Кватэра» Моніка Бэлюччы знаёміцца са сваім будучым мужам францускім акторам Вэнсанам Касэлям. Увосень 2004 г. у іх нараджаецца дзяўчынка, якую назвалі Дзевай. У 2000 годзе выходзіць карціна «Малена», якая канчаткова зацьвердзіла Бэлюччы як таленавітую акторку. Дадзеная карціна прынесла Моніцы сусьветную вядомасьць.

Разам з Касэлям Моніка здымаецца яшчэ ў цэлым шэрагу карцін, сярод якіх найболей прыкметныя «Дабэрман» (1997), «Братэрства ваўка» (2001), «Незваротнасьць» (2002). Апошні фільм стаў сэнсацыяй Канскага кінафэсту 2002 году. Наяўная ў карціне 9-хвілінная сцэна гвалту (гераіню Бэлюччы жорстка гвалтуе наркаман) выклікала буру нэгатыва ў гледачоў, частка зь якіх у знак пратэсту пакінула залю. Што цікава: на кінафэсьце ў Стакгольме карціна атрымала прыз.

Даўно пакінуўшы мадэльны бізнэс, Моніка не перастала здымацца, яна стала больш выбарчай. Акторка адпрэчыла прапанову «Плэйбоя» пра фотасэсію коштам больш 3 мільёнаў даляраў, затое зьявілася на вокладцы Esquire, апранутая толькі ў чорную ікру.

Нягледзячы на тое, што Моніцы атрымалася дасягнуць небывалых вышынь як у мадэльным бізнэсе, так і акторскай кар’еры, ёй не дае жыцьця мара аднойчы згуляць разам зь яе кумірам — Робэртам дэ Ніра.

З 2001 году Моніка Бэлюччы зьяўляецца тварам ювэлірнай кампаніі Cartier.

Фільмаграфія

рэдагаваць
Год Руская назва Арыгінальная назва Персанаж
1990 Сталыя дзеці (TV) Vita coi figli
1990 Брыганці Briganti
1991 Злоўжываньне Riffa, La Франчэска
1992 Лёс Астыната Ostinato destino Марына і Анжэла
1992 Дракула Dracula нявеста Дракулы
1995 Сьнежны камяк Mitici, I Дэбора
1995 Сьнежка Palla di neve Мэліна
1995 Ёсіф (TV) Joseph Жонка фараона
1995 Рэшткі Cielo è sempre più blu, Il
1996 Кватэра L’Appartement Ліза
1997 Дабэрман Dobermann Наталі
1997 Стрэсаці Stressati
1997 Дрэнны жанр Mauvais genre Каміль
1997 Якім ты мяне жадаеш Come mi vuoi Нэліна
1998 Асалода Plaisir
1998 Кампраміс Compromis
1998 Сьвята ня будзе Ultimo capodanno, L Жулія
1998 Благі тон A los que aman Валерыя
1999 Непакорлівы Méditerranées Маргарыта
1999 Як рыбка без вады Comme un poisson hors de l’eau Мюртыль
2000 Пад падазронам Under Suspicion Шанталь
2000 Малена Malèna Малена
2000 Фрэнк Спадонэ Franck Spadone Лаўра
2001 Братэрства ваўка Le Pacte des loups Сыльвія
2002 Астэрыкс і Абэлікс: Місія «Клеапатра» Astérix & Obélix: Mission Cléopâtre Клеапатра
2002 Незваротнасьць Irréversible Алекс
2003 Матрыца: Перазагрузка The Matrix Reloaded Пэрсэфона
2003 Матрыца: Рэвалюцыя The Matrix Revolutions Пэрсэфона
2003 Сьлёзы Сонцы Tears of the Sun Ліна Хэндрыкс
2004 Запал Хрыстовы The Passion of the Christ Марыя Магдаліна
2004 Таемныя агенты Agents secrets Ліза
2004 Яна ненавідзіць мяне She Hate Me Сымона Банасэра
2005 Браты Грым The Brothers Grimm Каралева Люстэркі
2005 Колькі ты каштуеш? Combien tu m’aimes? Даніэла
2006 Шайтан Sheitan Прыгожая вампірша
2006 Прыстрэль іх Shoot 'Em Up Донна Квінтана
2006 Братэрства каменя Concile de Pierre Лаўра Сіпрыен
2006 Напалеон Napoléon Баранэса Эмілія Спэцыялі
2007 Цэнтральнасьць Centricity
2007 Кіраўніцтва па каханьні 2 — наступныя часткі Manuale d’amore 2 — Capitoli successivi
2007 Другое дыханьне Deuxième souffle Мануш

Моніка Бэлюччы з 1990 па 2007 год зьнялася ў 45 фільмах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць