Мокрая Дуброва
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Мо́края Дубро́ва[1] (таксама — Мо́кра[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лагішынскага сельсавету. На поўначы вёскі праходзіць аўтастрада Р105.
Мокрая Дуброва | |
трансьліт. Mokraja Dubrova | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Лагішынскі |
Насельніцтва: | 339 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225721 |
СААТА: | 1254847051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′46″ пн. ш. 26°4′1″ у. д. / 52.34611° пн. ш. 26.06694° у. д.Каардынаты: 52°20′46″ пн. ш. 26°4′1″ у. д. / 52.34611° пн. ш. 26.06694° у. д. |
± Мокрая Дуброва |
Гісторыя
рэдагавацьВёска зьяўляецца даўняй уласнасьцю каралёў Рэчы Паспалітай, была вотчынай землеўладальнікаў Сташэвічаў.
- У 1880-я складаецца з 32 двароў з насельніцтвам 203 чалавекі;
- зьяўлялася месцам бітваў у гады Першай сусьветнай і савецка-польскай войнаў;
- 9 верасьня 1915 году пад Мокрай Дубровы загінула ў баі сястра міласэрнасьці Рыма Іванова — адзіная ў Расеі жанчына, узнагароджаная ордэнам Сьвятога Георгія 4-й ступені;
- У савецкі час частка зямель падвергнулася парцэляцыі і была прададзеная сялянам;
- 1940—1954 гады — зьяўлялася цэнтрам Дуброўскага сельсавету Лагішынскга раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[2];
- у сакавіку 1944 году нацысты спалілі 3 двары, забілі 4 чалавекі.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 339 чалавек
- 1999 год — 421 чалавек
- 1998 год — 432 чалавекі, 198 гаспадарак
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы знаходзяцца крама, фэльчарка-акушэрскі пункт, дом малітвы, лясьніцтва, тартак, сельскі клюб, 2 могілак; да 2015 году дзейнічала Мокрадуброўская базавая школа.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Вайсковыя пахаваньні Першай сусьветнай вайны (1915—1918 гадоў):
- Кенатаф Рыме Івановай (1894—1915) на вул. Кастрычніцкай, 6.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 222—223
- ^ Дубровский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 438