Лышча

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Лы́шча[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Лышчанскага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р105.

Лышча
трансьліт. Lyšča
Сьвята-Александра-Неўскага царква
Сьвята-Александра-Неўскага царква
Першыя згадкі: 1552
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Лышчанскі
Насельніцтва: 432 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225741
СААТА: 1254857041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°21′59″ пн. ш. 26°8′49″ у. д. / 52.36639° пн. ш. 26.14694° у. д. / 52.36639; 26.14694Каардынаты: 52°21′59″ пн. ш. 26°8′49″ у. д. / 52.36639° пн. ш. 26.14694° у. д. / 52.36639; 26.14694
Лышча на мапе Беларусі ±
Лышча
Лышча
Лышча
Лышча
Лышча
Лышча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

  • Першая згадка — у Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў 1552—1555 гг як выспы Лышчыч (Lyszszczycz) вёскі Забаровіч (с. 68)
  • Дакладная дата заснаваньня Лышча невядомая. Адзначана на мапе Менскай губэрні 1800 году;
  • 1817 год — Аляксандар Хадкевіч (надворны маршалак і падскарбі літоўскі) аддае паселішча Ляшчынскаму базыльянскаму кляштару. Пазьней Лыча знаходзілася ва ўласнасьці Любанскіх;
  • XIX стагодзьдзе — знаходзіцца ва ўласнасьці Скірмунтаў. Працавала паштовая станцыя на тракце Пінск — Клецак — Нясьвіж;
  •  Па зьвестках рэвіскіх казак 1811 году ў сяле 37 двароў, пражываюць 131 чалавек мужчынскага полу.
  • Па зьвестках рэвіскіх казак 1816 году ў сяле 35 двароў, пражываюць 195 чалавек (110 мужчынскага полу і 85 жаночага).
  • Па зьвестках рэвіскіх казак 1834 году ў сяле 35 двароў, пражываюць 304 чалавекі (152 мужчынскага полу і 152 жаночага).
  • Па зьвестках рэвіскіх казак 1850 году ў сяле 38 двароў, пражываюць 317 чалавек (161 мужчынскага полу і 156 жаночага).
  • Па зьвестках рэвіскіх казак 1858 году ў сяле 37 двароў, пражываюць 283 чалавекі (138 мужчынскага полу і 146 жаночага). Прозьвішчы жыхароў (па ступені распаўсюджанасьці) — Прыгодзіч, Счасны, Занкавец, Корзун, Сьнітко, Лапошыч, Міхалевіч, Крывецкі, Калесьніковіч.
  • 1863 год — ліквідаваная каталіцкая капліца;
  •  1889 год — пабудавана царква ў імя сьв. Аляксандра Неўскага (разбурана і спалена ў 1963 годзе; адноўленая ў 1995 г.);
  • Ліпень 1954 году — вёска робіцца цэнтрам сельсавету

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 432 чалавекі
  • 1999 год — 542 чалавекі

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

  • Царква сьв. Аляксандра Неўскага
  • Капліца на могілках
  • Абэліск зь імёнамі землякоў, што загінулі ў Другую сусьветную
  • Памятны знак лётчыкам 27 авіяпалка АДД гв. капітану Багаслаўскаму І.І. і гв. лейтэнанту Раманаву В.Н., што загінулі пры выкананьні баявога заданьня 27.06.1944
  • Помнік Кіраву

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 232