Мовы Паўночнай Македоніі

(Перанакіравана з «Мовы Рэспублікі Македонія»)

Мовы Паўночнай Македоніі маюць розны афіцыйны статус.

Дзяржаўная мова

рэдагаваць

Дзяржаўная і найбольш распаўсюджанай мовай у Паўночнай Македоніі зьяўляецца македонская, родная як для македонцаў, так і для субэтнасаў, у прыватнасьці тарбешаў. На македонскай мове дома размаўляюць 1 300 000 жыхароў краіны.

Мовы этнічных меншасьцей

рэдагаваць

Канстытуцыя Паўночнай Македоніі дазваляе вольна карыстацца мовамі этнічных меншасьцяў. Ахрыдзкія пагадненьні 2001 году значна пашырылі статус альбанскай мовы, у тым ліку і для сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Асноўныя мовы народаў Паўночнай Македоніі:

Мова Колькасьць носьбітаў
Альбанская 507 989[1]
турэцкая 71 757[1]
Сэрбская і басьнійскія мовы 24 773[1] (сэрбская)
8560[1] (басьнійская)
Цыганская 38 528[1]
Арумынская 6884[1]

Мовы меншасьцей лічацца афіцыйнымі ў некаторых гарадах і рэгіёнах.

Мовы Адміністрацыйныя адзінкі
Альбанская Цетова, Брвэніца, Врапчышце
турэцкая Цэнтар-Жупа, Пласьніца
Сэрбская і басьнійскія мовы Чучэр-Сандэво
Цыганская Шута-Арызары
Арумынская Крушэва

Замежныя мовы

рэдагаваць

Шмат хто ў краіне гаворыць на замежных мовах. Старэйшае пакаленьне, што жыло за часамі Югаславіі, карыстаецца сэрбскай мовай. Моладзь валодае агнельскай. Некаторыя школьнікі і студэнты вывучаюць францускую, нямецкую, італьянскую і расейскую мовы.