Канстытуцыя Паўночнай Македоніі
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Македо́ніі — найвышэйшы прававы акт Паўночнай Македоніі.
Гістарычныя канстытуцыі
рэдагавацьКанстытуцыя 1946 году
рэдагавацьПершая Канстытуцыя была прынятая 31 сьнежня 1946 году ў Народнай Рэспубліцы Македонія як аўтаномнай рэспубліцы Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія. Пэрыяд з 1946 па 1974 гады, калі дзейнічала гэтая канстытуцыя, характарызуецца магутнымі дынамічнымі зьменамі, якія паўплывалі на фундамэнтальныя інстытуты дзяржавы. У 1953 годзе быў прыняты Канстытуцыйны закон аб грамадзкім і палітычным уладкаваньні і аб ворганах улады Народнай Рэспублікі Македонія, пасьля якога стаў несапраўдным Закон аб працоўным самакіраваньні 1950 году (ён жа Канстытуцыйны закон аб кіраваньні дзяржаўнымі камэрцыйнымі прадпрыемствамі і вышэйшымі гаспадарчымі аб’яднаньнямі працоўных калектываў). Менавіта гэтая Канстытуцыя стала крыніцай права на самавызначэньне македонцаў.
Канстытуцыя 1974 году
рэдагаваць25 лютага 1974 году была прынятая Канстытуцыя, у якім згадвалася ўжо Сацыялістычная Рэспубліка Македонія. Гэтая Канстытуцыя азначала пераход ад этатызму да самакіраваньня і зьяўлялася ўжо ня толькі вышэйшым нарматыўным актам, але і своеасаблівай сацыяльнай хартыяй.
Канстытуцыя 1991 году
рэдагаваць8 лістапада 1991 году на рэфэрэндуме большасьць грамадзян Рэспублікі Македонія падтрымалі дзяржаўны сувэрэнітэт Македоніі і незалежную дзяржаву. 17 лістапада 1991 году была прынятая канстытуцыя, што юрыдычна замацавала існаваньне Рэспублікі Македонія. Згодна з Канстытуцыяй, сацыяльна-эканамічная і палітычная сыстэма Рэспублікі заснавана на прынцыпах вяршэнства закона, правоў і свабодаў чалавека, падзелу ўладаў, рынкавай эканомікі і іншых фундамэнтальных каштоўнасьцяў сучаснага дэмакратычнага грамадзтва.
Пасьля ў дакумэнт было ўнесена 19 паправак:
- у 1992 годзе (1-2)
- у 1998 годзе (3)
- у 2001 годзе (4-19)
Структура
рэдагавацьКанстытуцыя складаецца з прэамбулы і частак. Часткі Канстытуцыі дзеляцца на некалькі падчастак:
- Асноўныя палажэньні
- Асноўныя свабоды і правы чалавека і грамадзяніна
- Арганізацыя дзяржаўнай улады
- Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Македонія
- Мясцовае самакіраваньне
- Міжнародныя адносіны
- Абарона, ваеннае і надзвычайнае становішча
- Папраўкі ў Канстытуцыю
- Пераходныя і заключныя палажэньні
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэкст Канстытуцыі (анг.)