Субэтнас
Субэ́тнас (таксама субэтнíчная гру́па) — супольнасьць людзей, якая кампактна пражывае на адмысловай тэрыторыі й належыць да большага народу (этнасу), але адрозьніваецца асаблівасьцямі сваёй культуры, мовай (дыялектам), больш позьнім, чым у момант зараджэньня агульнага этнасу геаграфічным паходжаньнем, і ўсьведамляе гэтае адрозьненьне.
Субэтнічная група мае саманазву, а яе чальцы адчуваюць двайковую прыналежнасьць — да этнасу і субэтнасу адначасова (напрыклад, нагайбакі сярод татараў, дыгорцы сярод асэтынаў, паўднёвабярэжцы сярод крымскіх татараў).
Паходжаньне назвы
рэдагавацьТэрмін «субэтнічная група» (па-француску: Sous-groupe ethnique, па-ангельску: Sub-ethnic group) ужываўся ў франкамоўнай літаратуры з XIX стагодзьдзя, у ангельскамоўнай літаратуры з пачатку XX стагодзьдзя, часьцяком пазначаючы этнічныя групы ўнутры расы.
Тэрмін «субэтнас» быў уведзены Л. М. Гумілёвым ў яго пасыянарнай тэорыі этнагенэзу, каб абазначыць этнічную сыстэму, якая ёсьць элемэнтам структуры этнасу. Унутры субэтнасу Гумілёвым вылучаюцца кансорцыі й канвіксіі.
Згодна з Гумілёвым, важная прыкмета ўстойлівасьці этнасу — наяўнасьць разнастайных субэтнасаў, якія дзеляць паміж сабою функцыі, знаходзячыся ў адносінах сымбіёзу. Шляхам неантаганістычнага суперніцтва субэтнасы робяць нутраную структуру этнаса найбольш гнуткай, не парушаючы яго адзінства.
Утварэньне субэтнасаў
рэдагавацьСубэтнічныя групы ўзьнікаюць:
- як сьледзтва тэрытарыяльнага аддзяленьня часткі народа (так званыя этнатэрытарыяльныя групы, прыклад, пахадчане сярод расейцаў);
- з папярэдняга племяннога падзелу або незавершанасьці асыміляцыі (так званыя этнагенэтычных групы, прыкладам, таджынцы сярод тувінцаў, мішары сярод татараў, сарт-калмыкі сярод кіргізаў);
- з прычыны асаблівага сацыяльнага становішча (этнасацыяльныя групы, прыкладам, цепцяры сярод татараў);
- праз рэлігійныя адрозьненьні (этнаканфэсійныя групы, прыкладпм, латгальцы, стараверы, язіды)
- як сьледзтва адрозьненьняў у этнічным паводзінах (прыкладам, у выкарыстаньні этнічнай мовы ў паўсядзённых зносінах або ў стасунках з прадстаўнікамі іншых этнічных груп).
Прыклады субэтнасаў
рэдагавацьПрыклады субэтнасаў: цепцяры, сарт-калмыкі, мішары, пахадчане, таджынцы, паморы, стараверы, езыды, бойкі.
У этнасе можа вылучацца субэтнас, які кіруе (дамінуе). Субэтнасы могуць выступаць у рознай форме — як этнаграфічныя групы, якія жывуць на пэўнай тэрыторыі, як станы, як канфэсійныя грамады і гэтак далей. Але крытэрам іх вылучэньня заўсёды служаць паводзінскія асаблівасьці і супрацьпастаўленьне астатнім чальцам этнасу (на аснове ўзаемнай сымпатыі чальцоў субэтнасу) пры захаваньні этнічнага адзінства.
Літаратура
рэдагаваць- Етнічний довідник. У 3-х частинах. Гол.ред. Євтух В. Б. / Ч.1. Поняття та терміни. — Київ: 1996