Мовы Паўночнай Македоніі
Мовы Паўночнай Македоніі маюць розны афіцыйны статус.
Дзяржаўная мова
рэдагавацьДзяржаўная і найбольш распаўсюджанай мовай у Паўночнай Македоніі зьяўляецца македонская, родная як для македонцаў, так і для субэтнасаў, у прыватнасьці тарбешаў. На македонскай мове дома размаўляюць 1 300 000 жыхароў краіны.
Мовы этнічных меншасьцей
рэдагавацьКанстытуцыя Паўночнай Македоніі дазваляе вольна карыстацца мовамі этнічных меншасьцяў. Ахрыдзкія пагадненьні 2001 году значна пашырылі статус альбанскай мовы, у тым ліку і для сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Асноўныя мовы народаў Паўночнай Македоніі:
Мова | Колькасьць носьбітаў |
---|---|
Альбанская | 507 989[1] |
турэцкая | 71 757[1] |
Сэрбская і басьнійскія мовы | 24 773[1] (сэрбская) 8560[1] (басьнійская) |
Цыганская | 38 528[1] |
Арумынская | 6884[1] |
Статус
рэдагавацьМовы меншасьцей лічацца афіцыйнымі ў некаторых гарадах і рэгіёнах.
Мовы | Адміністрацыйныя адзінкі |
---|---|
Альбанская | Цетова, Брвэніца, Врапчышце |
турэцкая | Цэнтар-Жупа, Пласьніца |
Сэрбская і басьнійскія мовы | Чучэр-Сандэво |
Цыганская | Шута-Арызары |
Арумынская | Крушэва |
Замежныя мовы
рэдагавацьШмат хто ў краіне гаворыць на замежных мовах. Старэйшае пакаленьне, што жыло за часамі Югаславіі, карыстаецца сэрбскай мовай. Моладзь валодае агнельскай. Некаторыя школьнікі і студэнты вывучаюць францускую, нямецкую, італьянскую і расейскую мовы.