«Just So Stories for Little Children» (па-беларуску: Гісторыі для маленькіх дзетак пра тое, чаму гэтак) — складанка твораў брытанскага пісьменьніка Рэд’ярда Кіплінга. Гэта выдуманыя тлумачальныя гісторыі(en), кшталту фантазіяў пра адрозьненьні між жывёламі, якія ёсьць аднымі з найлепшых Кіплінгавых твораў.

Вокладка выданьня 1912 року

Апісаньне рэдагаваць

Упершыню «чамучкавыя» гісторыі былі выдадзеныя ў 1902, ды адказвалі на дзіцячыя пытаньні пра тое, «чаму гэтак сталася». Прадвесьнікам гэтых казак стала апавяданьне Кіплінга «Адкуль зьявіўся страх», уключанае ў «Другую кнігу джунгляў» (1895). У ім Маўглі даведваецца, адкуль у тыгра пасы на скуры.

«Менавіта таму» звычайна апавядаюць пра тое, як пэўная жывёла займела свой сучасны выгляд, ці то з дапамогаю чалавека, ці то нейкага іншага чыньніка. Так, Кіт мае малюсенькую глотку, бо праглынуў марака, які ў ягоным чэраве зьвязаў плот, каб Кіт ня мог праглынуць больш людзей. Вярблюд атрымаў горб ад джына ў пакараньне за адмову працаваць (горб дазваляе вярблюду працаваць даўжэй безь перапынку на падсілкаваньне). Леапардавыя плямы намаляваў яму этыёп (пасьля таго, як сам расфарбаваўся ў чорны колер). Кенгуру займела магутныя заднія лапы, даўгі хвост і спосаб перасоўвацца падскокамі пасьля таго, як цэлы дзень уцякала ад дынга, пасьля чаго папрасіла нейкае бажышча стаць непадобнай да іншых жывёлаў.

Склад гісторыяў рэдагаваць

 
Ілюстрацыя да гісторыі «Як зьявіўся альфабэт», выданьне 1912 року
  1. «Адкуль у Кіта такая глотка» — чаму вялікі кіт ёсьць такую дробную ежу.
  2. «Чаму ў вярблюда горб» — як лянівы вярблюд быў пакараны горбам.
  3. «Адкуль у насарога скура» — чаму скура насарогаў уся ў складках.
  4. «Адкуль у леапарда плямы» — чаму леапарды плямістыя.
  5. «Сланяня/Адкуль у Слана хобат» — як слановы хобат стаў даўгім.
  6. «Баляда старога кенгуру» — як кенгуру ператварыўся з шэрае поўсьцевае жывёлы з кароткімі лапамі ў даўганогую хвастатую.
  7. «Адкуль узяліся браняносцы» — як вожык і чарапаха ператварыліся ў першых браняносцаў.
  8. «Як быў напісаны першы ліст» — апавядае пра сям’ю першабытных людзей: Тэгумая Бапсулая (бацька), Тэшумаю Тэвіндроў (маці) і Тафімаю Мэталюмаю (дачка) — адзіныя пэрсанажы, якія зьяўляюцца ў некалькіх казках. У гэтай апавядаецца пра тое, як Тафімая перадала сваёй маці маляваны ліст.
  9. «Як зьявіўся альфабэт» — Тафі з бацькам вынаходзяць першабытную форму альфабэту.
  10. «Краб, што гуляў з морам» — тлумачыць прыроду прыліваў і адліваў.
  11. «Кот, што гуляў сам па сабе» — наўдаўжэйшая гісторыя ад усіх, апавядае пра прыручэньне чалавекам усіх жывёлаў, акрамя ката.
  12. «Матылёк, які тупаў» — як Саламон пазбавіўся ад клапотных жонак і ўратаваў гонар матылька.

Адаптацыі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Менавіта тамусховішча мультымэдыйных матэрыялаў