Чарапахі

(Перанакіравана з «Чарапаха»)

Чарапахі (Testudines) — атрад паўзуноў, які існуе на працягу больш за 220 мільёнаў гадоў. Уключае каля 230 сучасных відаў, што групуюць у 12 сямействаў і 5 падатрадаў, распаўсюджаных у трапічнай і ўмеранай кліматычных зонах амаль па ўсёй Зямлі. Іх падзяляюць на марскіх і наземных (сухапутныя і прэснаводныя).

Чарапахі
Florida Box Turtle Digon3.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Паўзуны
Атрад Чарапахі
Бінамінальная намэнклятура
Testudines (Linnaeus, 1758)
Арэал
World.distribution.testudines.1.png
Арэал

АпісаньнеРэдагаваць

Даўжыня панцыра ад 10 см да 2,4 м, маса да 865 кг. Панцыр касьцёва-рагавы або касьцёва-скурысты, складаецца са сьпіннога (карапакс) і брушнога (плястрон) шчытоў. У многіх чарапах пад панцыр уцягваюцца галава, хвост і канечнасьці. Зубоў няма, сківіцы ўкрыты рагавымі пласьцінкамі ў выглядзе дзюбы.

РаспаўсюджаньнеРэдагаваць

Марскія чарапахі пашыраны ў трапічных і субтрапічных зонах акіянаў, наземныя — паўсюдна (акрамя Антарктыды). Жывуць у пустынях, трапічных лясах, у азёрах, рэках, балотах, на марскіх узьбярэжжах, у акіянах і г. д. На Беларусі 1 від — балотная чарапаха эўрапейская.

Асаблівасьці біялёгііРэдагаваць

Наземныя чарапахі кормяцца пераважна расліннасьцю, водныя — жывёльным кормам.

Размнажаюцца на сушы яйцамі. Жывуць некалькі дзясяткаў (зрэдку да 150) гадоў.

Выкарыстаньне чалавекамРэдагаваць

Асобныя віды — аб’екты промыслу.

ПадатрадыРэдагаваць

ФотагалерэяРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

  Чарапахісховішча мультымэдыйных матэрыялаў