Мацьвееўцы (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Мацьве́еўцы[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавету.
Мацьвееўцы | |
трансьліт. Macviejeŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Ізабелінскі |
Насельніцтва: | 581 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Паштовы індэкс: | 231924 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′27″ пн. ш. 24°33′44″ у. д. / 53.0575° пн. ш. 24.56222° у. д.Каардынаты: 53°3′27″ пн. ш. 24°33′44″ у. д. / 53.0575° пн. ш. 24.56222° у. д. |
± Мацьвееўцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1796 годзе належала Міхалу Грабоўскаму, генэрал-лейтэнанту войскаў ВКЛ. У 1914 годзе 42 двары, 265 жыхароў.
У сакавіку 1940 году створаны калгас імя Сталіна. З 1960 году цэнтар калгасу “Чырвоны кастрычнік”, цяпер СВК “Мацьвееўцы”. Пастановай Ваўкавыскага раённага Савету дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 вёска пераўтвораная ў аграгарадок без зьмяненьня назвы.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2004 год — 220 двароў, 614 жыхароў.
- 2009 год — 581 чалавек[1]
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Захаваліся рэшткі маёнтку XIX стагодзьдзя.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў — за 0,5 км на захад ад вёскі, на могілках. Пахаваныя 212 савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў чэрвені 1941 году. У 1948 годзе на магіле ўсталяваны абэліск, рэканструяваны ў 1965 годзе.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам у цэнтры вёскі, у сквэры. Пахаваныя 253 воіны 5-й і 169-й стралковых дывізіяў, якія загінулі 13-14.07.1944 году падчас бітвы зь нямецкімі жаўнерамі. Дзеля ўшанаваньня памяці землякоў, якія загінулі ў нямецка-савецкую вайну, у 1965 г. на магіле ўсталяваны помнік — скульптура воіна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 130