Мацей Радзівіл (фінансіст)
Мацей Радзівіл (па-польску: Maciej Radziwiłł; нар. 1961, Варшава) — філёзаф і фінансіст, прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў гербу Трубы. На сёньня фактычны галава роду Радзівілаў.
Герб «Трубы» | |
Фінансіст | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1961 Варшава, Польшча |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Альберт Геранім Радзівіл[d][1][2] Ганна Марыя з Чартарыйскіх[d] |
Жонка | Ганна Радзівіл |
Дзеці | 5 дзяцей |
Дзейнасьць | бізнэсмэн, прадпрымальнік |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1961 годзе. Скончыў унівэрсытэты ў Варшаве і ЗША[3]. Паводле першай спэцыяльнасьці філёзаф (працаваў выкладнікам у Варшаўскім ўнівэрсытэце), другая ягоная спэцыяльнасьць — фінансіст (працаваў у банку). У наш час зьяўляецца выканаўчым дырэктарам адной з кампаніяў (Варшава), што займаецца мадэрнізацыяй Польскай чыгункі.
За шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім сьвеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належылі Радзівілам. Падараваў музэю Нясьвіскага замка гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку 2009 г. перадаў сем лічбавых копіяў работ (копіі выкананыя на халсьце, і не спэцыялісту іх амаль не адрозьніць ад арыгіналу). Упершыню наведаў Менск у 1989 годзе[4].
Зьяўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак Радзівіла Сіроткі ў 14-м калене.[5] (менавіта Радзівіл Сіротка заклаў Нясьвіскі замак і збудаваў Касьцёл Цела Божага ў Нясьвіжы). Сёньня Мацей Радзівіл — фактычны галава роду, які аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Сваім сваякам імкнецца нагадаць: Кожны Радзівіл мусіць пабываць у Нясьвіжы.[3]
Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 15-м калене [6]. У 2008 г. у Дубінках (непадалёк ад Вільні), дзе здаўна жылі Радзівілы, у касьцёльнай крыпце знайшлі чалавечыя косткі. Параўнананьне ДНК Ганны як прамого нашчадка з ДНК знойдзеных парэшткаў, пацьвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому Мікалаю Радзівілу «Чорнаму».
Мае пяцёра дзяцей, малодшая зь якіх Эльжбэта (2007 г.н.). Аднаго з сыноў зваць так сама, як і бацьку, — Мацей. Сваіх дзяцей выхоўвае ў духу францускай прымаўкі: «Noblesse oblige» (шляхецтва абавязвае).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.) — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ^ а б Глеб Лободенко. Князь Мацей Радзивилл: «Мой дядя Альбрехт в 1918 году поддержал Белорусскую Народную Республику»(недаступная спасылка) // «Комсомольская правда», 10.07.2008
- ^ Глеб Лабадзенка. Князь Мацей Радзівіл: У Менску ў мяне няма сумневу, што я ў цэнтры Эўропы // Зьвязда : Газэта. — 26 траўня 2009. — № 93 (26451). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Глеб Лободенко.Строители нашли подземный ход Радзивиллов // «Комсомольская правда», 31.01.2008
- ^ Свое 100-летие Эльжбетта Радзивилл отпразднует в Несвиже охотой на кабана(недаступная спасылка) // «СТВ», 31.05.2009