Маталыга
Маталы́га[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Маталыга ўваходзіць у склад Мётчанскага сельсавету.
Маталыга | |
трансьліт. Matalyha | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Мётчанскі |
Насельніцтва: | 13 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222128 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′20.99″ пн. ш. 28°55′19.99″ у. д. / 54.1058306° пн. ш. 28.9222194° у. д.Каардынаты: 54°6′20.99″ пн. ш. 28°55′19.99″ у. д. / 54.1058306° пн. ш. 28.9222194° у. д. |
± Маталыга |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1878 годзе вёска ў Вяляціцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 г. хутары Старая Маталыга (яны ж Ліпа) і Новая Маталыга. Ад 1924 г. у складзе Азьдзяціцкага сельсавету. У 1966 г. вёскі Старая Маталыга і Новая Маталыга былі аб’яднаныя і склалі адзін населены пункт — вёску Маталыга[2]. 28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Азьдзяціцага сельсавету перададзеная ў склад Мётчанскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 год — 126 жыхароў
- 1999 год — 25 жыхароў
- 2008 год — 13 жыхароў, 10 двароў[2]
- 2010 год — 13 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьТранспартная сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Чэрнеўка[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 64
- ^ а б в Маталыга. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 154
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)