Маскалёўцы
вёска ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Маскалёўцы[1] — вёска ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад Зьдзецелу. Маскалёўцы ўваходзяць у склад Зьдзецельскага сельсавету.
Маскалёўцы | |
трансьліт. Maskalioŭcy | |
Першыя згадкі: | 1878 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Зьдзецельскі |
Насельніцтва: | 20 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
Паштовы індэкс: | 231469 |
СААТА: | 4223823051 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′34″ пн. ш. 25°27′27″ у. д. / 53.47611° пн. ш. 25.4575° у. д.Каардынаты: 53°28′34″ пн. ш. 25°27′27″ у. д. / 53.47611° пн. ш. 25.4575° у. д. |
± Маскалёўцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьПра паходжаньне назвы вёскі расказала жыхарка Антаніна Канапенка ў 2001 годзе:
Мая бабуля мне расказвала, што некалі тут зьявіўся перасяленец з Расеі. Ён тут першы і пабудаваўся. Жыў спачатку адзін, і ўсе ў ваколіцы называлі яго ня інакш як «маскаль». Але калі ён, як яго называлі — «маскоўскі чалавек», ажаніўся, то жонку яго пачалі называць «маскалянкаю». А іхніх дзяцей — «маскалятамі». Гэтак і пайшло: маскалі ды маскалі. Пан наш жыў у Янаўшчыне, і калі мы зьбіраліся там, то чулі: «маскалі заплацілі падаткі», «там, дзе жывуць маскалі, не было ўчора навальніцы». Пакрысе яны расьсяліліся і вёску іх назвалі — Маскалі, Маскалёўцы.[2] | ||
Гісторыя
рэдагавацьУ 1624 годзе згадваюцца як Маскалі ў складзе Маркаўскага войтаўства Зьдзецельскай воласьці ва ўласнасьці Сапегаў[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 20 чалавек
- 1999 год — 35 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 196
- ^ Легенды і паданьні Зьдзецельскага раёну
- ^ LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3