Марыё Альбэрта Епэс Дыяс (па-гішпанску: Mario Alberto Yepes Díaz; нарадзіўся 13 студзеня 1976 году, Калі, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст і футбольны трэнэр. Выступаў за нацыянальную зборную Калюмбіі.

Марыё Епэс
Марыё Епэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 студзеня 1976 (48 гадоў)
Калі, Калюмбія
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1997
1997—1999
1999—2002
2002—2004
2004—2008
2008—2010
2010—2013
2013—2014
2014—2015
Картулюа
Дэпартыва
Рывэр Плэйт
Нант
Пары Сэн-Жэрмэн
К’ева
Мілян
Аталянта
Сан-Лярэнса
59 (4)
61 (7)
76 (6)
73 (2)
115 (8)
63 (1)
38 (1)
24 (0)
31 (0)
Зборныя
1999—2014 Калюмбія 102 (6)
Трэнэрскія клюбы
2016—2017 Дэпартыва Калі

Кар’ера

рэдагаваць

З 1995 па 1997 гады гуляў у калюмбійскім клюбе «Картулюа». З 1997 па 1999 гады выступаў у шэрагах іншага калюмбійскага клюбу «Дэпартыва» (Калі). З 1999 па 2002 гады зьяўляўся гульцом аргентынскага гранду «Рывэр Плэйт». З 2002 па 2004 гады гуляў за францускі клюб «Нант», пакуль не перайшоў у іншы францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн», у якім выступаў па 2008 год. Пасьля па 2010 год выступаў за італьянскі клюб «К’ева» з Вэроны.

26 сакавіка 2010 году Епэс падпісаў кантракт зь «Мілянам» на 2 гады[1]. 12 траўня 2012 году Епэс доўжыў кантракт з клюбам яшчэ на адзін год да лета 2013 году[2]. Пасьля ягонага сканчэньня перайшоў у іншы італьянскі клюб «Аталянта».

Міжнародная

рэдагаваць

Епэс правёў больш за 80 гульняў за нацыянальную зборную Калюмбіі з моманту свайго дэбюту ў 1999 годзе[3]. Ён быў часткай каманды зборнай Калюмбіі, якая перамагла ў розыгрышу Кубка Амэрыкі ў 2001 годзе, а таксама стала ўдзельнічаў у іншым міжнародных спаборніцтвах.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Дэпартыва»:

«Рывэр Плэйт»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Мілян»:

Міжнародныя

рэдагаваць

Калюмбія:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць