Марачынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР

Марачы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Марачы.

Марачынскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Марачы
Дата ўтварэньня 25 лютага 1961
Дата скасаваньня 19 сьнежня 1974
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Крывіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Крывічы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзеснкай вобласьці. 25 лютага 1961 году перайменаваны ў Марачынскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Марачы. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Мастоўскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Ваўкавыскага раёну, з 30 ліпеня 1966 году ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёну. 19 сьнежня 1974 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзярэчынскага сельсавету.

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.