Малагарадзяціцкі сельсавет
Малагарадзя́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Малыя Гарадзяцічы.
Малагарадзяціцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Малыя Гарадзяцічы |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьСтвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Петрыкаўскага раёну Мазырскай акругі БССР. 21 жніўня 1925 году перададзены ў склад Любанскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога дзяленьня 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці.
З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці. У 1971 годзе скасаваны пасёлак Зыслаў[1], у 1974 годзе — пасёлак Даватара[2].
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету складае 1764 чалавекі[3], зь іх 97,9 % — беларусы[4].
- ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 16 верасьня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
- ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)