Макава

вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ма́кава[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Люсінскага сельсавету.

Макава
трансьліт. Makava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Люсінскі
Насельніцтва
колькасьць: 199 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 97
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225430
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′37″ пн. ш. 26°33′55″ у. д. / 52.62694° пн. ш. 26.56528° у. д. / 52.62694; 26.56528Каардынаты: 52°37′37″ пн. ш. 26°33′55″ у. д. / 52.62694° пн. ш. 26.56528° у. д. / 52.62694; 26.56528
Макава на мапе Беларусі ±
Макава
Макава
Макава
Макава
Макава
Макава

Гісторыя рэдагаваць

У 1879 годзе ў ліку сяленьняў Малькавіцкага праваслаўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 году — вёска Хатыніцкай воласьці Пінскага павету, 9 двароў, 155 жыхароў. У 1909 г. — 31 двор, 230 жыхароў.

У 1921 годзе — вёска ў Хатыніцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 42 дамы, 249 жыхароў.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Люсінскім сельсавеце.

У верасьні 1943 г. фашысты спалілі вёску і загубілі 3-х яе жыхароў.

Пасьля вайны адноўлена. З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году — 487 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 472 жыхары.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 199 жыхароў, 97 двароў[1]
  • 1999 год — 275 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

На мясцовых могілках знаходзяцца 2 брацкія магілы савецкіх партызан (у адной магіле пахаваны 2, у другой — 3 партызаны) брыгады імя Леніна Пінскага партызанскага злучэньня, якія загінулі ў 1944 г. На абедзьвюх магілах у 1967 годзе ўстаноўлены абэліскі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107