Мазуры (Гомельская вобласьць)

вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Мазуры́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 6 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 184 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Новая Рудня — Мазыр.

Мазуры
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Млыноцкі
Насельніцтва: 6 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′33″ пн. ш. 29°13′13.7″ у. д. / 51.85917° пн. ш. 29.220472° у. д. / 51.85917; 29.220472Каардынаты: 51°51′33″ пн. ш. 29°13′13.7″ у. д. / 51.85917° пн. ш. 29.220472° у. д. / 51.85917; 29.220472
Мазуры на мапе Беларусі
Мазуры
Мазуры
Мазуры

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Мазуры згадваюцца ў XVIII ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазуры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1834 мясьціна ўваходзіла ў склад маёнтку Міхалкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала майстэрня апрацоўкі скуры. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Міхалкаўскай воласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць